Знак працэнту

друкарскі сымбаль From Wikipedia, the free encyclopedia

Знак працэнту
Remove ads

Знак працэ́нту, таксама знак про́цанту[1][2] таксама знак адсо́тку (%)друкарскі сымбаль, які выкарыстоўваецца для абазначэньня адсотка. Зьвязаныя знакі ўключаюць знак праміле (на тысячу) і знак базіснага пункту (на дзесяць тысяч) , якія паказваюць, што лік дзеліцца адпаведна на адну тысячу альбо дзесяць тысяч.

Хуткія факты Іншыя назвы, Зьвесткі ...
Remove ads

Гісторыя

Само слова «працэнт» паходзіць ад лацінскага pro centum, што азначае ў перакладзе «на сто (сотню)». Сымбаль адсотка эвалюцыянаваў са скарачэньня pc — італьянскае per cento.

Да 1425 году для абазначэньня працэнта не выкарыстоўвалася якіх-небудзь спэцыяльных сымбаляў. Ужывалі італьянскі тэрмін per cento (на сотню), у тым ліку, у скарочанай форме: «per 100», «p 100», «p cento». Напрыклад, у тэксьце 1339 г. выкарыстоўвалася літара «p» з гарызантальнай рысай[3], што звычайна азначала скарачэньне «per», «por», «par», або «pur»[4].

Thumb
Працэнт 1339[3]

У XV стагодзьдзі абрэвіятуру сталі запісваць як «pc» зь невялікім кругам у канцы, які пазначае канчатковую літару -o (у італьянскім на яе сканчаліся лічэбнікі, напрыклад primo, secondo і гэтак далей). Першыя ўжываньні выяўлены ў дадатках да тэксту 1425 году, верагодна, зробленых каля 1435 году[5].

Thumb
Тэкст 1425 году з Rara Arithmetica с. 440[6]

Абрэвіятура «pc» з кругам паступова эвалюцыянавала да знака гарызантальнага дробу («per o/o»; прыкладна да 1650 г.)[7], у далейшым страціўшы частку «per»[6].

Thumb
Тэкст 1684 году ўRara Arithmetica с. 441[7]

У XVIII стагодзьдзі сустракаецца варыянт напісаньня, падобны з сучасным.

Thumb
«%» у XVIII стагодзьдзі
Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads