Кароніс (тэкставы сымбаль)
тэкставы сымбаль From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Каро́ніс (⸎) (ад стар.-грэц. κορωνίς ці ад стар.-грэц. korōnís) ― тэкставы сымбаль, які сустракаецца ў старажытнагрэцкіх папірусах. Ён выкарыстоўваўся для абазначэньня канца ўсяго твора альбо асноўнага разьдзелу ў паэтычных і празаічных тэкстах[1]. Кароніс звычайна зьмяшчаўся на левым полі тэксту й часта суправаджаўся абзацам, ці раздвоеным абзацам (diple obelismene).
Remove ads
Этымалёгія
Грэцка-ангельскі слоўнік Лідэла й Скота дае асноўнае значэньне korōnis як «крываклювы», зь якога, як мяркуецца, адбылося агульнае значэньне «выгнуты»[2]. П’ер Шантрэн згаджаецца й выводзіць слова з κορώνη (korōnē), «варона», прыпісваючы значэньне выкарыстаньня эпітэта па адносінах да тэкставага знаку таго ж сэмантычнага дыяпазону, што й «крывой»[3]. Але, улічваючы той факт, што найраньнейшыя каронісы на самай справе маюць форму птушак, вяліся спрэчкі аб тым, ці ставілася назва тэкставага сымбаля першапачаткова да выкарыстаньня дэкаратыўнай птушкі для абазначэньня асноўнага разьдзела ў тэксьце альбо гэтыя выявы былі другасным разьвіцьцём, якое паўплывала на этымалягічную сувязь паміж korōnē, «варона», і korōnis, «выгнуты».[4]
Remove ads
Прыклады


Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads