Зоран Заеў
паўночнамакедонскі палітык From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Зоран За́еў (па-македонску: Зоран Заев) — паўночнамакедонскі палітык, які займаў пасаду прэм’ер-міністра краіны з траўня 2017 году па студзень 2020 году, а таксама з жніўня 2020 году па студзень 2022 году[3].
Remove ads
Біяграфія
Па палітычнай дзейнасьці займаўся прадпрымальніцтвам у родным месьце Струміцы. Яшчэ ў 1996 годзе стаў сябрам Сацыял-дэмакратычнага зьвязу Македоніі. Быў абраны ў парлямэнт краіны, дзе засядаў з 2003 па 2005 гады. Пасьля займаў пасаду мэра роднай Струміцы, а таксама пэўны час займаў пасаду віцэ-прэзыдэнта партыі. Пасьля адстаўкі Бранка Црвэнкоўскага палітык быў быў прызначаны новым лідэрам партыі ў 2013 годзе.
Пасьля паразы на парлямэнцкіх выбарах 2014 году Заеў выступіў з абвінавачаньнямі ў фальсыфікацыі выбараў і пастанавіў, што ягоная партыя будзе дзеіць як непарлямэнцкая апазыцыя. У 2015 годзе ён апублікаваў незаконна здабытыя тэлефонныя размовы высокапастаўленага дзяржаўнага чынавенства, якія ўтрымлівалі прыкметы арганізаванай злачыннасьці. У тым жа годзе ён склаў Пржынскае пагадненьне, якое прадугледжвала стварэньне тэхнічнага ўраду дзеля правядзеньня датэрміновых парлямэнцкіх выбараў 2016 году. Пасьля гэтых выбараў Заева партыя сфармавала парлямэнцкую большасьць у кааліцыі з Дэмакратычнай уніі за інтэграцыю і Альянсам дзеля албанцаў. У якасьці прэм’ер-міністра ён выступаў за далучэньне Паўночнай Македоніі да Эўрапейскага Зьвязу. Як кіраўнік дзяржавы склаў з Грэцыяй Прэспанскае пагадненьне, разьвязаўшы даўнюю спрэчку аб назьве краіны, дзякуючы чаго шлях аб далучэньні Паўночнай Македоніі да Арганізацыі Паўночнаатлянтычнай дамовы.
На пачатку 2022 году саступіў пасаду прэм’ер-міністра свайму аднапартыйцу Дзімітру Кавачэўскаму.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads