Зьезд беларускага каталіцкага духавенства

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Зьезд беларускага каталіцкага духавенства адбыўся 24—25 траўня 1917 року ў Менску.

Адбыўся зь ініцыятывы пецярбурскай беларускай супольнасьці. У аргкамітэт па падрыхтоўцы зьезду ўвайшлі Люцыян Хвецька, Вінцэнт Гадлеўскі, Аляксандар Астрамовіч, Францішак Будзька і Андрэй Цікота.

Зьезд пачаўся 24 траўня ў Менскім катэдральным касьцёле, удзел у ім узялі каля 30 сьвятароў пераважна зь Петраграду і тэрыторыі Беларусі пад кантролем расейскага войска: Адам Станкевіч, Вінцэнт Герасімовіч, Фабіян Абрантовіч, інш.

Зьезд вырашыў патрабаваць аўтаноміі Беларусі ў складзе Расейскай фэдэратыўнай дэмакратычнай рэспублікі, навучаньня ў школах і ўвядзеньня набажэнстваў па-беларуску. Найважнейшым вынікам зьезду сталася рашэньне пра выданьне ўласнай газэты «Крыніца», першым рэдактарам якой стаў Люцыян Хвецька.

На зьезьдзе была ўтвораная Беларуская хрысьціянска-дэмакратычная злучнасьць.

Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads