Зьмееўка (Бэрыслаўскі раён)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Зьмееўка (па-ўкраінску: Зміївка) — вёска ў Бэрыслаўскім раёне Хэрсонскай вобласьці Ўкраіны.
Remove ads
Гісторыя
Вёска, пад назвай Старашвэдзкае (па-ўкраінску: Старошведське, па-швэдзку: Gammalsvenskby, на мясцовым дыялекце — па-швэдзку: Gammölsvänskbi), была заснаваная ў 1781 годзе швэдзкімі каляністамі, якіх Кацярына II перасяліла сюды з выспы Хіюмаа, цяпер у Эстоніі. У канцы XVIII стагодзьдзя ў вёску таксама быў паселены яшчэ 31 палонны швэдзкі жаўнер. У 1804 годзе побач узьніклі тры нямецкія вёскі: Шлянґэндорф (па-нямецку: Schlangendorf), Мюльхаўзэндорф (па-нямецку: Mühlhausendorf) і Клёстэрдорф (па-нямецку: Klosterdorf).[1] З часам вёскі разрасьліся і зьядналіся ў адну. У 1929 годзе частка швэдзкага насельніцтва вярнулася ў Швэцыю. Але шмат хто зь іх не атрымаў магчымасьці знайсьці добрую працу і вярнуўся назад. У 1932—1933 гадах ва Ўкраіне быў Галадамор, але пакінуць вёску ў швэдаў ўжо не было магчымасьці. Падчас і пасьля другой сусьветнай вайны нямецкае насельніцтва альбо пакінула вёску самастойна, альбо было выселена савецкай уладай.
Перасяленьне бойкаў
У 1951 годзе паводле польска-савецкіх дамоваў аб абмене тэрыторыямі быў ліквідаваны Дольнаўстрыцкі раён Драгобіцкай вобласьці УССР, насельніцтва якога было прымусова выселена з родных вёсак і паселена ў паўднёва-ўсходніх абласьцёх УССР. У Зьмееўку былі пераселены жыхары трох бойкаўскіх вёсак: Ладыны, Нанова і Дольніх Берагоў.
Remove ads
Насельніцтва
Насельніцтва вёскі — 2759 асобаў. Швэдзкая грамада цяпер налічвае каля 100 асобаў. Частка зь іх дагэтуль гаворыць на старашвэдзкай мове. Большасьць насельніцтва (каля 80%) — перасяленцы-бойкі.
Рэлігія
У вёсцы дзейнічаюць тры царквы: праваслаўная (кіеўскага патрыярхату), грэка-каталіцкая і эвангельска-лютэранская кірха.[2]
Помнікі
У 2001 годзе (у гадавіну дэпартацыі) на беразе Дняпра быў усталяваны памятны знак з выявай гор, бойкаўскай царквы ды хаты. 23 жніўня 2010 году ў вёсцы быў адчынены мэмарыял «Барацьбітам за волю Украіны». Раней у вёсцы быў помнік Леніну, але паводле рашэньня сельскага савету ён быў дэмантаваны ў 2008 годзе.
Вуліцы вёскі
- Кастрычніцкая (па-ўкраінску: Жовтнева)
- М. Булата (па-ўкраінску: М.Булата)
- Маладзёвая (па-ўкраінску: Молодіжна)
- Школьная (па-ўкраінску: Шкільна)
- Будзённага (па-ўкраінску: Будьонного)
- Гагарына (па-ўкраінску: Гагаріна)
- Набярэжная (па-ўкраінску: Набережна)
- Новая (па-ўкраінску: Нова)
- Рабочая (па-ўкраінску: Робоча)
- Стэпавая (па-ўкраінску: Степова)
- Уроджайная (па-ўкраінску: Урожайна)
- Чарнавіла (па-ўкраінску: Чорновола)
- Шаўчэнкі (па-ўкраінску: Шевченка)
- 30 гадоў Перамогі (па-ўкраінску: 30 років Перемоги)
- Інтэрнацыянальны завулак (па-ўкраінску: Інтернаціональний провулок)
- Завулак Міру (па-ўкраінску: провулок Миру)
Remove ads
Выбары ў вёсцы
Улічваючы нетыповы для дадзенага рэгіёну склад насельніцтва вёскі, цікавымі зьяўляюцца вынікі выбараў у вёсцы. Мясцовыя жыхары часьцей падтрымліваюць папулярных на захадзе Ўкраіны палітыкаў. Ніжэй пададзена табліца для другога туру выбараў прэзыдэнта ва Ўкраіне 2010 року.[3]
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads