Зьмеядзержнік
экватарыяльнае сузор’е From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Зьмеядзержнік (па-лацінску: Ophiuchus, Oph) — буйное экватарыяльнае сузор’е, празь якое праходзіць экліптыка. Зьмеядзержнік быў адным з 48 сузор’яў, пералічаных Пталемэем у II ст., і застаецца адным з 88 сучасных сузор’яў. Графічна сузор’е звычайна адлюстроўвалі як чалавека, што хапае Зьмяю. На Беларусі можна назіраць Зьмеядзержніка ўвесну ды ўлетку.[1]
Цяперашняя лацінская назва — Ophiuchus — зьяўляецца грэцкім барбарызмам: Ὀφιοῦχος. Раней яно было вядома пад назвай Serpentarius што зьяўляецца простай калькай.
Remove ads
Зьмеядзержнік і задыяк
Зьмеядзержнік — адно з 13 сузор’яў, якія перасякае экліптыка,[2] за гэта яго празвалі «13-м знакам задыяку». Аднак гэта зьяўляецца вынікам блытаньня паняткаў «знак» і «сузор’е». Пад знакамі задыяку разумеюць падзел экліптыкі на 12 кавалкаў па 30° (прыкладная адлегласьць, якую праходзіць Сонца за месяц); пагатоў у заходняй астралёгіі сузор’і выраўнаныя такім чынам, што вясновае раўнадзенства прыпадае на граніцу паміж Авенам і Рыбамі. З другога боку, сузор’і — гэта рознамерныя кавалкі неба, створаныя для групаваньня зорак. Задыякальныя сузор’і маюць хіба што ўскосную сувязь са знакамі задыяку. Так, у заходняй астралёгіі сузор’е Вадаліў адпавядае знаку Рыбаў, а Зьмеядзержнік — Стральцу. Прычынай гэтага зьяўляецца павольнае ссоўваньне часу, калі Сонца праходзіць праз пэўнае задыякальнае сузор’е, а знакі задыяку былі прывязаныя да сваіх часавых прамежкаў яшчэ грэкамі і бабілёнцамі — стваральнікамі задыяку.[3][4] Гэта зьяўляецца вынікам папярэджаньня раўнадзенстваў.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads