Вадаліў (сузор’е)

задыякальнае сузор’е From Wikipedia, the free encyclopedia

Вадаліў (сузор’е)
Remove ads

Вадаліў (па-лацінску: Aquarius, Aqr) — задыякальнае сузор’е, разьмешчанае крыху паўднёвей за нябесны экватар паміж Казярогам і Рыбамі. Сымбалем Вадаліва зьяўляецца знак (у Юнікодзе ), які сымбалізуе ваду.

Хуткія факты Лацінская назва, · у родным склоне ...

Вадаліў — адно з найстарэйшых сузор’яў на шляху прахаджэньня Сонца (то бок задыякальных). У II стагодзьдзі н. э. Пталемэй пералічыў сузор’е Вадаліва ў сваім творы «Альмагест», адкуль яно перайшло ў лік 88 сучасных сузор’яў. Рэгіён зорнага неба, у якім знаходзіцца Вадаліў, называюць «Мора» або «Вада», бо ён зьмяшчае сузор’і, пэўным чынам датычныя воднай тэматыкі (Казярог, Кіт, Гідра і іншыя).

Remove ads

Мастацкае ўвасабленьне

Thumb
Вадаліў вылівае ваду з судзіны ў пашчу паўднёвай рыбе. Ілюстрацыя з набору картак Urania's Mirror[2], Лёндан, к.1825.

У ілюстрацыях да зорных атлясаў найярчэйшыя зоркі складаюць фігуру мужчыны, а цямнейшыя зоркі — судзіну, зь якой струмяніцца вада. Яна цячэ ў пашчу паўднёвай рыбе.

Remove ads

Астралёгія

Ад 2002 году Сонца праходзіць па экліптыцы праз сузор’е Вадаліва з 16 лютага да 11 сакавіка. У трапічнай астралёгіі чарга Вадаліва настае з 20 студзеня да 19 лютага, а ў сыдэрычнай астралёгіі — з 15 лютага да 14 сакавіка.

У 1960-х набыло папулярнасьць меркаваньне пра астралягічную Эру Вадаліву. Яна будзе цягнуцца да 2597 году, пакуль Сонца ня зьявіцца ў час раўнадзенства ў іншым сузор’і.[1]

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads