Зьміцер Касмовіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Зьміцер Касмовіч (21 верасьня 1909, Нясьвіж — 23 красавіка 1991, Штутгарт) — беларускі палітычны і грамадзкі дзяяч, выдавец.

Хуткія факты Род дзейнасьці, Дата нараджэньня ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Нарадзіўся ў Нясьвіжы. Скончыў Радашкавіцкую беларускую гімназію, пасьля чаго паступіў у політэхнічны інстытут у Бэльгіі. Быў сябрам Міжнацыянальнай студэнцкай арганізацыі ў Празе. З 1931 да 1939 году працягваў вучобу ў вышэйшых навучальных установах Бэльгіі і Югаславіі. У верасьні 1939 году вярнуўся ў Беларусь. Быў абраны дэпутатам на Народны сход Заходняй Беларусі ў Беластоку, а таксама народным дэпутатам у Вярхоўны Савет БССР.

Пад нямецкай акупацыяй

У час вайны актыўна супрацоўнічаў зь нямецкімі акупацыйнымі ўладамі. Ёсьць думка, што Касмовіч удзельнічаў у зьнішчэньні вёскі Каспля, якое адбылася 1 ліпеня 1942 году[1]. Аляксандар Гелагаеў, ваенны аглядальнік і гісторык, тлумачыць[2]:

« Вядома, што Зьмітру Касмовічу, які працаваў у паліцыі на Смаленшчыне, закідаюць факт удзелу ў зьнішчэньні вёскі Каспля. У Нацыянальным архіве ёсьць фонд Касплянскай партызанскай брыгады. Нічога пра ўдзел Касмовіча асабіста я там не знайшоў. А сам факт усплыў толькі ў 1980-я гады ў публіцыстычным выданьні. Мне здаецца, што гэта можа быць наўпрост часткай кампаніі, скіраванай супраць беларускай эміграцыі, бо Касмовіч быў вядомым яе дзеячом. Такім чынам, ёсьць абвінавачваньні, а доказаў — зноў няма. »

Удзельнік Другога ўсебеларускага кангрэса[3].

На эміграцыі

З 1944 году — на эміграцыі. Жыў у Нямеччыне. Сябра Беларускай цэнтральнай рады. З 1954 году быў рэдактарам беларускага палітычнага часопісу «Барацьба» (выйшла больш за 100 нумароў). Памёр і пахаваны ў Штутгарце (Нямеччына).

Remove ads

Узнагароды

Thumb
Дыплём БКА Дзьмітрыя Касмовіча аб наданьні годнасьці падпалкоўніка БКА

Кнігапіс

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads