Зэлімхан Яндарбіеў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Зэлімхан Яндарбіеў
Remove ads

Зэлімха́н Абдулмусьлімавіч Яндарбіеў (па-чачэнску: Йандарби́н Іабду́л-Муслима́н кІа́нт Зели́мха) — чачэнскі паэт, драматург пісьменьнік і палітык. Нарадзіўся ў 1952 годзе ў Казахстане. У 1981 годзе Закончыў вучобу ў Чачэна-інгускім дзяржаўным унівэрсітэце. У траўні 1990 году стварыў грамаду — вайнаская дэмакратычная грамада, якая павінна была садзейнічаць стварэньню чачэнаінгускай незалежнай дзяржавы. Прымаў чынны ўдзел у чачэнскім незалежніцкім руху. Пасьля сьмерці Джахара Дудаева з 1996 па 1997 год выконваў абавязкі прэзыдэнта Ічкерыі. Прымаў удзел у вайне з Расеяй. У 2001 годзе стаў паслом Ічкерыі ў Аўганістане. Пасьля зьвяржэньня ўлады талібаў у Аўганістане ад’ехаў у Катар. Там жыў да 2004 году, калі яго забілі расейскія службоўцы праз падрыў яго аўтамабіля[1].

Хуткія факты 2-і прэзыдэнт Чачэнскай Рэспублікі Ічкерыя, Папярэднік ...

Напісаў верш «Сумленьне» на сьмерць Васіля Быкава[2]. Аўтар верша «Беларус», прысьвечаны Зянону Пазьняку[3].

Remove ads

Творчасьць

  • Зелімха Яндарбі. Сэрца майго сьвятыня / пераклад Рыгора Барадуліна. — Вільня: «Gudas», 2005. 148 с.

Глядзіце таксама

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads