Зюльтэ-Варэгем (футбольны клюб)

бэльгійскі футбольны клюб From Wikipedia, the free encyclopedia

Зюльтэ-Варэгем (футбольны клюб)
Remove ads

«Зюльтэ-Варэгем» (па-нідэрляндзку: Zulte Waregem) — бэльгійскі футбольны клюб з гораду Варэгему. Заснаваны ў 1950 годзе. Двухразовы ўладальнік Кубка Бэльгіі (2006, 2017). Самым найвлікшым дасягненьнем клюба ў айчынным першынстве было 2 месца ў сэзоне 2012—2013 гадоў. Дэбют «Зюльтэ-Варэгема» ў эшракубках адбыўся ў розыгрышу Кубка УЭФА 2006—2007, дзе бэльгійскі клюб прайшоў праз групавы этап, але саступіў ангельскаму «Ньюкасл Юнайтэд» у 1/32 фіналу. Таксама ў сэзоны 2013—2014 і 2017—2018 гадох клюб выступаў у групавых этапах Лігі Эўропы. У абодвух выпадках «Зюльтэ-Варэгем» заняў 3 радок у сваёй групе. Клюб зьяўляецца вынікам партнэрства паміж клюбамі «Зюльтэ» і «Варэгем», якое цягнецца з 2001 году. Цікава, што аніякага аб’яднаньня клюбаў не адбывалася. Хатнія матчы каманда праводзіць на стадыёне «Рэгенбоогстадыён», які належыць клюбу «Варэгем».

Хуткія факты Поўная назва, Заснаваны ...
Remove ads

Гісторыя

Thumb
Матч Кубка УЭФА, дзе «Зюльтэ-Варэгем» сустракаецца з ангельскім «Ньюкасл Юнайтэд».

Футбольны клюб «Зюльтэ Спартыф» быў заснаваны ў 1950 годзе і наўпрост увайшоў у склад нацыянальнай асацыяцыі, атрымаўшы рэгістрацыйны нумар 5381. У 1976 годзе «Зюльтэ Спартыф» аб’яднаўся з клюбам СК «Зюльтэ», утварыўшы клюб «Зюльтэ Спартыф». Новы клюб захаваў рэгістрацыйны нумар клюбу «Зюльтэ Спартыф». У 2001 годзе гэтая каманда зь Зюльтэ аб’яднала свае намаганьні з клюбам «Варэгем» з суседняга гораду. Да таго «Варэгем» шмат гадоў выступаў у першым дывізіёне. Пры гэтым аніводны клюб зь Зюльтэ ніколі не выступаў нават у другі дывізіёне, а найвышэйшым дасягненьнем лічылася дасягненьне клюбам ВВ «Зюльтэ» трэцяга дывізіёну ў 1995 годзе. На той момант ВВ «Зюльтэ» два сэзоны займаў 14 месца з 16 клюбаў і, калі ў першы раз клюб захаваў сваё месца ў дывіўіёне, на другі раз паводле вынікаў матчаў плэй-оф, клюб страціў месца ў трэцім дывізіёне. Паводле дамовы паміж клюбамі галоўны офіс «Зюльтэ-Варэгем» месьціцца ў Зюльтэ, але хатнія матчы клюб праводзіць на стадыёне ў Варэгеме, а таксама каманда мае чырвона-белыя колеры, якія пераважаюць у клюба «Варэгем».

У сэзоне 2006—2007 гадоў клюб атрымаў шанец выступіць у эўрапейскіх клюбных спаборніцтвах. Дэбют адбыўся ў матчы першага раўнду Кубка УЭФА, дзе бэльгійскаму клюбу супрацьстаяў расейскі «Лякаматыў». Не зважаючы на паразу ў першым матчы зь лікам 2:1 у Маскве, «Зюльтэ-Варэгем» перагуляў расейцаў зь лікам 2:0 у хатнім матчы, забясьпечыўшы, такім чынам, месца ў групавым раўндзе эўрапейскага кубка. Старт у групе F атрымаўся для клюбу фантастычным, то бок спачатку ў Вене быў разгромлены мясцовы клюб «Аўстрыя», а потым у Бэльгіі «Зюльтэ-Варэгем» быў мецнейшы за чэскую «Спарту». Аднак апошнія два матчы групы скончыліся для бэльгійцаў буйнымі паразамі, то бок спачатку ад гішпанскага «Эспанёлу» зь лікам 6:2, а потым ад нідэрляндзкага «Аяксу» зь лікам 0:3. Тым ня менш, варэгемскі клюб атрымаў права выступу ў 1/32 фіналу, дзе, аднак, паводле сумы дзьвюх сустрэч саступіў ангельскаму «Ньюкасл Юнайтэд».

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads