Зігмас Зінкявічус

From Wikipedia, the free encyclopedia

Зігмас Зінкявічус
Remove ads

Зі́ґмас Зінкя́вічус (лет. Zigmas Zinkevičius; 4 студзеня 1925, Юодаўсяй(lt), цяпер Вілкамірскі раён — 20 лютага 2018) — летувіскі лінгвіст, прафэсар Віленскага ўнівэрсытэту, дзейны сябар Летувіскай акадэміі навук[4]. Аўтар працаў у галіне індаэўрапеістыкі (балтыстыкі), балта-славянскіх моўных стасункаў, праблемаў летувіска-расейскага дзьвюхмоўя, анамастыкі. Дасьледаваў яцьвяскую мову, гісторыю і дыялекты летувіскае мовы.

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Скончыўшы ў 1945 року гімназію ў Вількаміры, паступіў у Віленскі ўнівэрсытэт[4], дзе вывучаў лінгвістыку. У 1955 абараніў доктарскую дысяртацыю па тэме «Гістарычныя рысы залежных займеньнікаў у летувіскай мове». У 1956—1962 быў дэканам факультэту гісторыі і філялёгіі Віленскага ўнівэрсытэту. За сваю працу «Летувіская дыялекталёгія» (1966) Зіґмас Зінкявічус атрымаў ступеню габілітаванага доктара, а цераз два рокі стаў прафэсарам. У 1973 атрымаў пасаду загадчыка катэдры летувіскай мовы Віленскага ўнівэрсытэту. З 1988 — загадчык катэдры балтыйскае філялёгіі.

Чалец Каралеўскай швэдзкай акадэміі пісьмовасьці, гісторыі і старажытнасьці (1982), Летувіскае акадэміі навук (1990), Нарвэскае акадэміі навук (1991), Летувіскае каталіцкае акадэміі навук (1991) і Латвійскае акадэміі навук (1995). Валодае ангельскай, беларускай, нямецкай, польскай, расейскай, украінскай і францускай мовамі[5]. Зінкявічус лічыцца адным з найбольш цытаваных летувіскіх лінгвістаў.

У 1996—1998 — міністар адукацыі і навукі Летувы. У 1999 абраны старшынём хрысьціянска-дэмакратычнае партыі[5]. У 2000—2004 быў дэпутатам Сэйму Летувы.

Remove ads

Летувізацыя

У сваёй кнізе «Ўсходняя Летува ў мінулым і сучаснасьці» (лет. «Rytų Lietuva praeityje ir dabartyje», у 1996 годзе выйшаў расейскі пераклад рас. «Восточная Литва в прошлом и настоящем») заклікае замяніць навуковы тэрмін старабеларуская мова «больш карэктным» — «канцылярская славянская мова Летувіскай дзяржавы»[6]:

«

…гэтая пісьмовая мова выкарыстоўвалася выняткова ў дзяржаўнай канцылярыі і зьнікла, як толькі была замененая польскай мовай

Арыгінальны тэкст  (рас.)
…этот письменный язык использовался исключительно в государственной канцелярии и исчез, как только был заменен польским языком
»

У расейскім перакладзе імёны вялікіх князёў літоўскіх падаюцца выняткова з канчаткамі «-us» і «-as»: Міндаўгас, Гедымінас, Альгердас, Вітаўтас і г. д. Гісторык і мовазнаўца Мікалай Нікалаеў зьвяртае ўвагу на тое, што Зінкявічус зьмешвае навуковае дасьледаваньне зь летувіскім нацыяналізмам, замоўчваючы і ігнаруючы нязручныя для летувісаў факты[6].

Remove ads

Прэміі і ўзнагароды

  • Летувіская дзяржаўная прэмія, 1968
  • Прэмія Гердэра, 1994
  • Прэмія Казімера Бугі Летувіскае акадэміі навук, 1995
  • Камандорскі крыж Ордэна вялікага князя Гедыміна, 1995
  • Прэмія нацыянальнага прагрэсу (па-летувіску: Nacionalinė pažangos premija), 2007

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads