Каапа Кака

фінскі хакеіст From Wikipedia, the free encyclopedia

Каапа Кака
Remove ads

Ка́апа Ка́ка (па-фінску: Kaapo Kakko; нар. 13 лютага 2001 году) — фінскі хакеіст, правы нападнік клюбу «Сіетл Кракен» з Нацыянальнай хакейнай лігі і нацыянальнай зборнай Фінляндыі. Быў абраны ў першым раўндзе драфту НХЛ 2019 году пад 2 нумарам. Хварэе на цукровы дыябэт і цэліякію[2][3].

Хуткія факты Каапа Кака ...
Remove ads

Кар’ера

Сваю кар’еру гулец пачаў выступаючы ў родным чэмпіянаце Фінляндыі ў складзе клюбу ТПС. Улетку 2019 году быў сярод найбольш пэрспэктыўных маладых гульцоў Эўропы, дзякуючы чаму быў абраны «Нью-Ёрк Рэйнджарз» пад нумарам 2 на драфце НХЛ 2019 году. З клюбам склаў дамову на тры гады[4]. 3 кастрычніка 2019 году Кака дэбютаваў у лізе, а першую шайбу закінуў 12 кастрычніка ў хатнім матчы супраць «Эдмантан Ойлерз».

Як абмежавана вольны агент 13 чэрвеня 2024 году Кака падпісаў новы кантракт зь «Нью-Ёрк Рэйнджарз» на адзін год на 2,4 мільёны даляраў[5]. 18 сьнежня 2024 году быў абменены ў «Сіетл Кракен» у рамках дамовы на Ўіла Боргена і два выбары на драфце ў 2025 годзе[6].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads