Сіетл Кракен
хакейны клюб ЗША From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сіетл Кракен (па-ангельску: Seattle Kraken) — прафэсійны хакейны клюб, які гуляе ў Нацыянальнай хакейнай лізе. Клюб месьціцца ў горадзе Сіетл, штат Вашынгтон, ЗША. У сьнежні 2018 году кіраўніцтва НХЛ ухваліла прапанову Сіетлаўскга хакейнага партнэрства аб прадастаўленьні гораду ўхвалы на пашырэньне франшызы. У ліпені 2020 году стала вядома, што імя новага клюбу будзе Кракен[2]. «Кракен» ёсьць другой прафэсійнай хакейнай камандай, якая базуецца ў Сіетле пасьля таго, як «Сіетл Тотэмз» Заходняй хакейнай лігі правялі апошнюю гульню ў 1975 годзе, і другой хакейнай камандай Сіетлу, якая змагаецца за Кубак Стэнлі пасьля «Сіетл Мэтраполітэнз», які здабываў кубак у 1917 годзе, але быў ліквідаваны ў 1924 годзе. 26 кастрычніка 2021 году клюб ўсталяваў на арэне банэр у гонар той дружыны 1917 году[3].
Remove ads
Гісторыя
4 сьнежня 2018 году Рада кіраўнікоў НХЛ аднагалосна прагаласаваў за ўхваленьне стварэння новай каманды, якая мусіць базавацца ў Сіетле. Тады ж было пастаноўлена, што новы клюб пачне спаборнічаць з сэзону 2021—2022 гадоў. Сіетлаўскі клюб паводле пляну быў далучаны да Ціхаакіянскага дывізіёну Заходняй канфэрэнцыі, у выніку чаго «Арызона Каётыз» былі пераведзеная зь Ціхаакіянскага ў Цэнтральны дывізіён, каб збалянсаваць усе чатыры дывізіёны ў колькасьць дружынаў у кожнай. Арганізацыя пагадзіла Рона Фрэнсіса на пасаду генэральнага дырэктара клюб, каб ён ініцыяваў будаваньне клюбу[4].
23 ліпеня 2020 году было абвешчанае імя каманды «Сіетл Кракен»[5], якое паходзіць зь міталягічнай істоты кракена скандынаўскага фальклёру. Кракен мае падабенства да гіганцкага васьміногу, арэал якога ахоплівае частку Ціхага акіяну і сустракаецца ў водах недалёка Сіетлу[6]. 30 красавіка 2021 году франшыза сплаціла НХЛ 650 мільёнаў даляраў ЗША, што канчаткова дазволіла «Кракену» стаць 32-м клюбам у лізе[7][8].
24 чэрвеня 2021 году на пасаду галоўнага трэнэра быў наняты Дэйв Гэкстал[9]. Як у выпадку з пашырэньнем лігі за кошт «Вэгаса Голдэн Найтс», дзе сіетлаўскага клюбу таксама быў зладжаны драфт пашырэньня 21 ліпеня 2021 году[10]. 11 кастрычніка «Сіетл Кракен» прызначыў Марка Джардана першым капітанам каманды[11]. Сваю першую гульню амэрыканская каманда правяла 12 кастрычніка, калі саступілі зь лікам 4:3 клюбе «Вэгас Голдэн Найтс». Першую шайбу ў швэдары Сіетлу закінуў Раян Даната. Першая перамога была здабыта «Кракенам» у другім туры 14 кастрычніка ў матчы супраць «Нэшвіл Прэдатарз»[12]. У сакавіку 2022 году Джардана быў прададзены ў «Таронта Мэйпл Ліфс», а першы сэзон скончыўся для каманды апошнім месцам у Ціхаакіянскім дывізіёне. Ужо другі сэзон апынуўся шыкоўным, бо клюб ня толькі дасягнуў плэй-оф Кубка Стэнлі, але «Кракен» перакрочыў першы раўнд, выгуляўшы «Каларада Эвэланш». У другім раўндзе сіетлаўскі клюб быў выбіты «Даласам Старз», саступіўшы толькі ў апошнім сёмым матчы сэрыі.
Remove ads
Склад
Паводле стану на 25 сакавіка 2025 году
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads