Карачаева-Чаркесія

From Wikipedia, the free encyclopedia

Карачаева-Чаркесія
Remove ads

Карача́ева-Чарке́ская Рэспу́бліка (Карача́ева-Чарке́сія; па-расейску: Карачаево-Черкесская Республика, па-карачаева-балкарску: Къарачай-Черкес Республика, па-абазінску: Къарча-Черкес Республика, па-нагайску: Карашай-Шеркеш Республикасы, па-кабардзіна-чаркеску: Къэрэшей-Шэрджэс Республикэ) — суб’ект Расейскай Фэдэрацыі, разьмешчаны на Паўночным Каўказе. Уваходзіць у склад Паўночна-Каўкаскай фэдэральнай акругі.

Хуткія факты Гімн, Агульныя зьвесткі ...
Remove ads
Thumb
Мапа Карачаева-Чаркесіі

Знаходзіцца ў перадгор’ях паўночнай часткі Вялікага Каўказу. Рэспубліка мяжуе на захадзе з Краснадарскім краем, на поўначы з Стаўрапальскім краем, на ўсходзе — з Кабардзіна-Балкарскай рэспублікай, на поўдні ўздоўж Галоўнага Каўкаскага хрыбту — з часткова прызнанай Абхазіяй і Грузіяй. Адміністрацыйны цэнтар — места Чаркеск.

Remove ads

Геаграфія і прырода

Найбуйнейшая частка (каля 80%) Карачаева-Чаркескай Рэспублікі разьмешчаная ў горнай мясцовасьці. У межах рэспублікі вылучаюцца 3 зоны: перадгорная раўніна, перадгор’і і горы Каўказа. На поўначы цягнуцца Перадавыя хрыбты Вялікага Каўказа, на поўдні — Водаразьдзельны і Бакавы, іх вышыня дасягае 4000 м. Да ўзьбярэжжа Чорнага мора вядуць Марускі і Клухорскі перавалы. На мяжы з Кабардзіна-Балкарыяй ляжыць гара Эльбрус, самая высокая вяршыня Каўказу.

У рэспубліцы шмат водных рэсурсаў: каля 130 высакагорных азёраў, мноства горных вадаспадаў. Працякаюць 172 ракі, зь іх самыя буйныя — Кубань, Вялікі і Малы Зелянчук, Уруп, Лаба; маецца Кубанскае вадасховішча. Дзейная ў рэспубліцы сыстэма Вялікага Стаўрапальскага каналу зьяўляецца крыніцай водазабесьпячэньня для Стаўрапальскага краю.

Нетры багатыя на карысныя выкапні: каменны вугаль, граніт, мармур, розныя руды і гліны. У вялікіх запасах — лекавыя мінэральныя воды, мноства тэрмальных крыніцаў. Карачаева-Чаркесія разьмешчаная ў зоне горных стэпаў і шырокалісьцевых лясоў. У лясох і на высакагор’і захавалася багатая флёра і фаўна. На тэрыторыі рэспублікі знаходзяцца Цебердзінскі запаведнік і частка Каўкаскага запаведніку.

Remove ads

Насельніцтва

Карачаева-Чаркесія зьяўляецца шматнацыянальнай рэспублікай: на яе тэрыторыі пражываюць прадстаўнікі больш за 80 нацыянальнасьцяў. Агульная колькасьць насельніцтва складае 471 847 чал.[1] (паводле зьвестак на 2013 год)[1]. Шчыльнасьць насельніцтва — 33,05 чал./км², удзельная вага гарадзкога насельніцтва — 42,88% (паводле зьвестак на 2013 год)[1].

Нацыянальны склад паводле зьвестак Усерасейскага перапісу насельніцтва 2010 року выглядае наступным чынам[2]: карачаеўцы — 41,0%; расейцы — 31,6%; чаркесы — 11,9%; абазіны — 7,8%; нагайцы — 3,3%.

Remove ads

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

Рэспубліка падзеленая на 2 мескія акругі ды 10 раёнаў; налічваецца 144 паселішчы, зь іх — 4 буйныя месты (Чаркеск, Карачаеўск, Усьць-Джэгута і Цэбэрда). Раёны:

  • Вусьць-Джэгуцінскі
  • Зелянчуцкі
  • Малакарачаеўскі
  • Прыкубанскі
  • Хабескі
  • Адыгэ-Хабльскі
  • Карачаеўскі
  • Урупскі

Крыніцы

Loading content...

Вонкавыя спасылкі

Loading content...
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads