Кабылянка (Падляскае ваяводзтва)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Кабылянка (Падляскае ваяводзтва)
Remove ads

Кабыля́нка (па-польску: Kobylanka, на мясцовай беларускай гаворцы: Кобыля́нка[2]) — вёска ў Беластоцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Міхалова.

Хуткія факты
Remove ads

Насельніцтва

Жыхары вёскі этнічныя беларусы, праваслаўныя (прыход сьв. Міколы Чудатворцы ў Міхалове[3]) і каталікі (парафія Божага Провіду ў Міхалове[4]), пераважна з польскай нацыянальнай ідэнтыфікацыяй.

Гісторыя

Вёска Кабыла была заснаваная ў мяжах гарадоцкіх маёмасьцяў у 18 ст., але ўжо на пачатку 19 ст. адыйшла да фальварку Нязбудка. У 1845 г. пражывалі тут 10 мужыцкія сем'і. На пачатку 20 ст. праводзілася тут ліквідацыя палоскаў і Кабылянка перамянілася з вёскі распаложанай уздож вуліцы ў хутаравы камплекс[5]. У міжваенны пэрыяд Кабылянка прыналежала да гміны Міхалова Беластоцкага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 122 жыхароў (55 палякаў-каталікоў і 67 праваслаўных беларусаў)[6]. Увосені 1940 г. жыхары Кабылянкі самаарганізавалі каўгас, які быў распушчаны немцамі ў 1941 г.. У пасьляваенны пэрыяд шмат жыхароў працавала ў міхалоўскіх заводах, таму вёска не абязьлюднела[5].

Remove ads

Ураджэнцы

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads