Ганна Ахматава
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ганна Андрэеўна Ахматава (па-расейску: Анна Андреевна Ахматова; прозьвішча пры народжаньні Гарэнка; 11 (23) чэрвеня 1889, Адэса, Расейская імпэрыя — 5 сакавіка 1966, Дамадзедава, Маскоўская вобласьць, РСФСР) — расейская паэтка, пісьменьніца, літаратуразнаўца, літаратурны крытык, перакладчыца; адна зь найвядомейшых расейскіх паэтак XX ст.
Акрамя мастацкай творчасьці, Ахматава вядомая сваім трагічным лёсам. Хоць сама яна не была ў зьняволеньні ці выгнаньні, рэпрэсіям былі падвергнутыя трое блізкіх ёй людзей (яе муж у 1910—1918 гг. Мікалай Гумілёў расстраляны ў 1921 годзе; Мікалай Пунін, спадарожнік яе жыцьця ў 1930-я гады, тройчы арыштоўваўся, загінуў у лягеры ў 1953 годзе; адзіны сын Леў Гумілёў правёў у зьняволеньні ў 1930—1940-х і ў 1940—1950-х гг. болей за дзесяць гадоў). Досьвед жонкі і маці «врагов народа» быў адлюстраваны ў адным з найбольш вядомых твораў Ахматавай — паэме «Рэквіем».
Прызнаная клясыкам расейскай айчыннай паэзіі яшчэ ў 1920-я гады, Ахматава падвяргался замоўчваньню, цэнзуры й цкаваньню (уключаючы «пэрсанальную» пастанову ЦК ВКП(б) 1946 году, не адмененую пры жыцьці паэткі), шматлікія яе творы не былі апублікаваныя ня толькі пры жыцьці аўтаркі, але й цягам болей чым двух дзесяцігодзьдзяў пасьля яе сьмерці. Пры гэтым яе імя да канца жыцьця атачала слава сярод шырокіх колаў аматарў паэзіі, як у СССР, так і ў эміграцыі.
Remove ads
Беларускія пераклады
Вершы Ахматавай пераклалі Васіль Зуёнак, Валянцін Рабкевіч, Уладзімер Сьвяжынскі, Раіса Баравікова[9], Георгій Ліхтаровіч і іншыя.
- Ахматава Г. [Вершы] / Перакл. В. Рабкевіча // Далягляды: Літаратурны зборнік. Мн., 1978.
- Прызнанне: вершы паэтаў Ленінграда: [пераклад з рускага / укладанне С. Грахоўскага, Б. Кежуна, Л. Хаўстава]. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1979. — 318, [1] с. — (Паэзія народаў СССР).
- Ахматава Г. [Вершы] / Перакл. В. Рабкевіча // Братэрства: Літаратурны зборнік. Мн., 1982.
- Ахматава Г. Выбраная паэзія. / Перакл. Г. Ліхтаровіча — Мінск : Зміцер Колас, 2020. — (Паэты планеты).
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads