Таттэлекам
прадпрыемства сувязі Расеі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Таттэлекам» — прадпрыемства сувязі Расеі, заснаванае ў красавіку 1998 году ў Казані.
На 2023 год меў 2 млн абанэнтаў у Татарстане, у тым ліку звыш 650 000 абанэнтаў тэлефаніі і звыш 500 000 абанэнтаў хуткаснага доступу да Сеціва. Наймаў каля 4000 супрацоўнікаў. Аказваў паслугі сотавай сувязі праз даччынае прадпрыемства «Твае мабільныя тэхналёгіі». Таксама пастаўляў паслугі лічбавага тэлебачаньня[5]. Улучаў Казанскую ўправу электрасувязі і 4 занальныя вузлы электрасувязі (ЗУЭС): Альмецьеўскі, Набярэжначаўнінскі, Чыстапальскі і Буінскі[6].
Remove ads
Мінуўшчына
1 красавіка 1998 году Міністэрства сувязі Татарстану ўтварала Ўправу электрасувязі «Таттэлекам» на аснове Казанскай міжгародняй тэлефонна-тэлеграфнай станцыі (МТТС). У 2000 годзе прадпрыемства налічвала 11 занальных вузлоў электрасувязі, Набярэжна-Чаўнінскую МТТС і вытворчасьць Казанскай МТТС. 8 ліпеня 2003 году Міністэрства зямельных і маёмасных дачыненьняў Татарстану ухваліла Пастанову № 87 аб пераўтварэньні ўнітарнага прадпрыемства «Таттэлекам» у адкрытае акцыйнае таварыства. У 2006 годзе ўрад Татарстану далучыў «Казанскую гарадзкую тэлефонную сетку» (ГТС) да «Таттэлекама». 9 красавіка 2007 году Казанскія ГТС і МТТС злучылі ў Казанскую ўправу электрасувязі. 30 ліпеня 2008 году «Таттэлекам» падлучыў 2245 школ Татарстану да шыракапалоснага доступу да Сеціва. 20 жніўня падлучылі 800-тысячнага абанэнта тэлефоннай сеткі. У сьнежні скончылі лічбавізаваньне сельскіх тэлефонных сетак Татарстану[7].
У студзені 2015 году запусьцілі 1000-ную базавую станцыю сотавай сувязі 4-га пакаленьня. У жніўні ААТ «Таттэлекам» пераўтаварылі ў публічнае акцыйнае таварыства, а АТ «Смартс-Казань» — у ТАА «Твае мабільныя тэхналёгіі» («ТМТ»). У верасьні адчынілі сядзібу продажаў і абслугоўваньня ў Іннаполісе (Верхняўслонскі раён). У студзені 2016 году хуткасны доступ да Сеціва запусьцілі ў трамваях Набярэжных Чаўноў. У сакавіку адчынілі новыя сядзібы мабільнай сувязі «Лётай» у Казані, Набярэжных Чаўнах, Ніжнякамску, Мензілінску, Альмецьеўску, у сяле Пестрацы, Высокая гара і пасёлку Стоўбішча. У траўні 2017 году запусьцілі сеціўнае радыё «Азан» («Апавяшчэньне» з татарскай). У сьнежні ліку абанэнтаў мабільнай сувязі «Лётай» дасягнуў 500 000. За 2017 у Казані разгарнулі маламагутную шырокую сетку бяздротавай сувязі для Сеціва рэчаў[7].
На канец 2022 году «Таттэлекам» меў 1158 аўтаматычных тэлефонных станцыяў на 725 258 нумароў, зь якіх задзейнічала 48 %. Таксама налічвалася 1799 станцыяў сотавай сувязі, зь іх 96 % (1739) 4-га пакаленьня[4].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads