Казачына
вёска ў Летуве From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Казачына[a][1] (лет. Kazitiškis) — вёска ў Летуве, на рацэ Швагіне і Гілуцкім возеры. Цэнтар староства Ігналінскага раёну Ўцянскага павету. Насельніцтва на 2011 год — 343 чалавекі. Знаходзіцца за 11 км на поўнач ад Ігналіны.
Казачына — даўняе мястэчка гістарычнай Браслаўшчыны, на этнічнай тэрыторыі беларусаў. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся комплекс базылянскага манастыра з царквой Раства Багародзіцы, помнік архітэктуры XVIII ст.
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Упершыню Казачына ўпамінаецца ў XVII ст. як двор у Браслаўскім павеце Віленскага ваяводзтва.
У XVIII ст. Казачына перайшла да Бутлераў, якія ў 1745 годзе заснавалі тут манастыр базылянаў з царквой Раства Багародзіцы.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Казачына апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Новааляксандраўскім павеце Ковенскай губэрні. У XIX ст. мястэчка знаходзілася ў валоданьні Беліковічаў. У другой палове XIX ст. тут было 3 будынкі.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Казачыну занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Казачына абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР[2]. У 1920 годзе Казачына апынулася ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі.
З пачаткам Другой сусьветнай вайны ў верасьні 1939 году ўлады СССР перадалі Казачыну Летуве.
Remove ads
Насельніцтва
Дэмаграфія
- XIX стагодзьдзе: ~1893 год — 31 чал.[3]
- XXI стагодзьдзе: 2011 год — 343 чал.
Турыстычная інфармацыя
Славутасьці
- Касьцёл Сьвятога Станіслава (1908)
Страчаная спадчына
- Царква Раства Багародзіцы і манастыр базылянаў (1745)
Заўвагі
- таксама Казачызна (польск. Kozaczyzna)
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads