Казімерова
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Казімеро́ва (па-польску: Kazimierowo, на мясцовай беларускай гаворцы: Казьмеро́во[2]) — вёска ў Беластоцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Міхалова.
Побач зь вёскай працякае рака Супрасьль.
Remove ads
Насельніцтва
Жыхары вёскі ў большасьці каталікі (парафія Божага Провіду ў Міхалове[3]), палякі. Меншую частку насельніцтва складаюць этнічныя беларусы, у большасьці праваслаўныя (прыход сьв. Міколы Чудатворцы ў Міхалове[4]).
Гісторыя
Вёска Казімерова пачалася будавацца ў 1923 годзе, калі асаднікі з цэнтральнай Польшчы выкупілі ад уладальнікаў Геранімова невялікі фальварак Казімерова. У міжваенны пэрыяд Казімерова прыналежала да гміны Міхалова Беластоцкага павету Беластоцкага ваяводзтва. У адрозьненьне ад іншых вёсак Міхалоўскай гміны ў пасьляваенны час Казімерова разрасталася (з 76 чалавек у 1950 г. да 139 у 1990 г.), а не зьмяншалася[5].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads