Казімер Канстантын Плятэр

From Wikipedia, the free encyclopedia

Казімер Канстантын Плятэр
Remove ads

Казімер Канстантын Плятэр (1749 — 4 жніўня 1807) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Кашталян троцкі (17901793), апошні падканцлер вялікі літоўскі1793).

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...
Remove ads

Біяграфія

Прадстаўнік шляхецкага роду Плятэраў гербу ўласнага, сын Канстантына Людвіка, кашталяна троцкага, і Аўгусты з Агінскіх. Меў брата Юзэфа Вінцэнта.

У 1787 атрымаў урад абознага вялікага літоўскага, але не прыняў яго. Быў сябрам Пастаяннай Рады ў 17761788 і 17931794.

Адзін з актыўных дзеячаў Таргавіцкай канфэдэрацыі. У 1774 заснаваў у Кальніку родавую камандорыю Мальтыйскага ордэна.

Аўтар дзёньнікаў падарожжа караля і вялікага князя Станіслава Аўгуста Панятоўскага ў Канеў на сустрэчу з Кацярынай II у 1787 і падарожжа ў Пецярбург у 1792 (выдадзены Ю. І. Крашэўскім у 1860 і 1859), публіцыстычных твораў.

Ажаніўся з Ізабэлай Людвікай, дачкой канцлера вялікага кароннага Ян Андрэя Борха. У шлюбе нарадзіліся дзеці Людвік, Міхал, Канстантын, Ян, Казімер, Станіслаў і Генрык.

Зь іх Міхал узяў шлюб з Ізабэлай Аленай, апошняй прадстаўніцай роду баронаў Зыбэрг цу Вішлінг, і прыняў на сябе і нашчадкаў прозьвішча Плятэр-Зыбэрг[1].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads