Гальшаны
вёска ў Гальшанскім сельсавеце Ашмянскага раёну Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гальша́ны[1] — вёска ў Беларусі, на левым беразе ракі Гальшанкі. Цэнтар сельсавету Ашмянскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 981 чалавек. Знаходзяцца за 20 км ад Ашмянаў, за 12 км ад чыгуначнай станцыі Багданаў; на шашы Ашмяны — Валожын.
Гальшаны — даўняе места гістарычнай Ашмяншчыны (частка Віленшчыны), старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага. Да нашага часу тут захаваліся руіны замка Сапегаў, комплекс кляштару францішканаў з касьцёлам Сьвятога Яна Хрысьціцеля і прыдарожная капліца, помнікі архітэктуры XVI—XIX стагодзьдзяў.
Remove ads
Назва
Алюш (Alusch) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова ал- (імёны ліцьвінаў Алігут, Альмін, Аламунт; германскія імёны Algut, Almin, Alamunt) паходзіць ад гоцкага alls 'увесь, кожны'[3]. Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Halsz (Alsz, Alisz)[4]: Halsch (1383, 1460, 1466 і 1468 гады), Holsch (1469 год)[5][6].
На думку географа Вадзіма Жучкевіча, тапонім Гальшаны ўтварыўся ад назвы дрэва — алешыны[7].
Назва мястэчка — як і прозьвішча роду Гальшанскіх — традыцыйна пісалася празь неўласьцівае для летувіскай мовы Г (H)[8].
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Мітычны заснавальнік Гальшанаў — Гольша, які паводле легенды пра Палямонавічаў, заклаў горад на рацэ Карабелі, пачаў там княжыць і назваўся князем Гальшанскім. Гісторыкі XIX ст. лічылі, што гэта адбылося каля 1280 году. Гальшаны ўпамінаюцца таксама ў Хроніцы Літоўскай і Жамойцкай, у Наўгародзкім летапісе пад 1387 і 1406 годам. Да сярэдзіны XVI ст. яны знаходзіліся ў валоданьні князёў Гальшанскіх. Адсюль паходзіла Соф’я Гальшанская, жонка вялікага князя Ягайлы — пачынальніца дынастыі Ягелонаў.
У канцы XIV — пачатку XV стагодзьдзяў Гальшаны мелі статус места. Тут быў цэнтар гандлю і рамёстваў, у тым ліку вытворчасьці кафлі зь мясцовай гліны. У 1440 і 1492 гадох у Гальшанскім замку зьбіраліся сходы ўплывовых фэўдалаў Вялікага Княства Літоўскага[9].
З XV ст. у Гальшанах дзеяў касьцёл, з 1536 году ўпамінаецца царква, у XVI ст. адкрыўся кальвінскі збор. У сярэдзіне XVI ст. места перайшло ў валоданьне Сапегаў, якія збудавалі тут вялізны замак, а таксама новы касьцёл (у 1618 годзе) і жылы корпус кляштару францішканаў. Апроч таго, яны заснавалі паперню (існавала да канца XVII ст.), якая выпускала вялікую колькасьць паперы высокай якасьці.
У XVIII ст. розныя часткі Гальшанаў знаходзіліся ў валоданьні Кунцэвічаў, Масевічаў, Пацаў і іншых. У 1746 годзе маёнтак перайшоў да Жабаў.
Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Гальшаны апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі. Статус паселішча панізілі да мястэчка, цэнтру воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні.
У 1832 годзе па здушэньні вызвольнага паўстаньня расейскія ўлады зачынілі кляштар францішканаў, у ягоных будынках разьмясьціўся вайсковы гарнізон. За часамі нацыянальна-вызвольнага паўстаньня адзін зь ягоных кіраўнікоў З. Мінейка плянаваў зрабіць Гальшаны цэнтрам паўстаньня ў павеце. У 1871 годзе адбылося выступленьне сяляняў супраць мясцовага зямяніна і расейскіх уладаў. У канцы ХIХ ст. Гальшанскім замкам валодаў расейскі вайсковец Гарбанёў, на загад якога большую частку старажытнай фартэцыі разабралі на цэглу. На мяжы ХIХ—ХХ стагодзьдзяў у мястэчку працавалі 4 невялікія заводы, некалькі майстэрняў, крамы і млыны, дзеялі касьцёл, царква, 2 капліцы, сынагога і 4 юдэйскія малітоўныя дамы. Апрача штотыднёвых, некалькі разоў на год праводзіліся буйныя гальшанскія кірмашы. Спэцыфічным заняткам местачкоўцаў было вязаньне рукавіцаў, панчохаў, «гальшанскіх каптаноў».
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Гальшаны занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
- Старая графіка Гальшанаў
- Замак. Невядомы мастак, каля 1800 г.
- Замак. А. Адам, 1812 г.
- Руіны замка. В. Дмахоўскі, 1853 г.
- Замак. Н. Орда, 1876 г.
- Мястэчка і замак. Н. Орда, 1876 г.
- Панарама мястэчка, 1896 г.
- Замкавая вуліца, 1896 г.
- Касьцёл і кляштар францішканаў, 1896 г.
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Гальшаны абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР[10]. У пачатку 1919 году Гальшаны занялі бальшавікі. У ваколіцах мястэчка дзеялі антыбальшавіцкія ўзброеныя фармаваньні. У канцы красавіка 1919 году Гальшаны занялі польскія войскі, улетку 1920 году — зноў бальшавікі, пазьней зноў палякі. У 1920 годзе Гальшаны апынуліся ў складзе Сярэдняй Літвы, з 1922 году — міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам гміны Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва. У гэты час тут існавалі польская і 2 юдэйскія школы, касьцёл, царква, сынагога, суд, крэдытна-ашчадная каса, заезны двор, карчма, пошта, тэлефонная станцыя на 10 абанэнтаў, аптэка, паліцэйскі пастарунак, жыдоўскі банк. У мястэчку быў разьвіты гандаль[11].
У 1939 годзе Гальшаны ўвайшлі ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году сталі цэнтрам сельсавету Ашмянскага раёну. На 1970 год тут было 425 двароў, на 1993 год — 487, на 1996 год — 495. У 2006 годзе паселішча атрымала афіцыйны статус «аграгарадку», пры разбудове якога зьнішчылі некалькі даўніх камяніцаў, помнікаў гісторыі XIX ст.[12]
- Мястэчка на старых здымках
- Замак, капліца
- Панарама з боку Ашмянскай вуліцы
- Вуліца Барунская
- Вуліца Трабская
- Сынагога
Remove ads
Насельніцтва
Дэмаграфія
Забудова
Вуліцы і пляцы
З урбананімічнай спадчыны Гальшанаў да нашага часу гістарычныя назвы захавалі вуліцы Ашмянская, Барунская, Замкавая, Кляштарная, Трабская і Школьная. Гістарычны Рынак у наш час ня мае афіцыйнай назвы.
Турыстычная інфармацыя

Інфраструктура
Гальшаны — цэнтар турызму нацыянальнага значэньня. Вёска ўваходзіць у турыстычныя маршруты: «Легенды Вялікага Княства Літоўскага» і «Дойлідзтва Налібоцкага краю»[15].
Славутасьці
У Гальшанах, на левым беразе ракі, знаходзіцца паселішча XV—XVIII стагодзьдзяў, за 1,5 км на ўсход ад мястэчка — гарадзішча і паселішча (XII—XIV стагодзьдзі).
- Забудова гістарычная (канец XIX — пачатак ХХ ст.; фрагмэнты)
- Замак Сапегаў, руіны (XVII ст.)
- Капліца прыдарожная (XVIII ст.)
- Капліца-пахавальня Барановічаў (1858)
- Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля і кляштар францішканаў (1618)
- Млын (XIX ст.)
- Могілкі юдэйскія
- Царква Сьвятога Юрыя (1901; мураўёўка)
Remove ads
Галерэя
- Краявіды Гальшанаў
- Інтэр’ер касьцёла
- Забудова Замкавай вуліцы
- Вадзяны млын
Асобы
- Янка Вярсоцкі (1888—1937) — беларускі грамадзкі і рэлігійны дзяяч
- Язэп Гэрмановіч (літаратурны псэўданім — Вінцук Адважны; 1890 — 1978) — беларускі каталіцкі сьвятар-, пісьменьнік, паэт і вязень Гулагу
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads