Кальміўс
рака ў Данецкай вобласьці Ўкраіны From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кальміўс (па-ўкраінску: Кальміус) — рака ва Ўкраіне, у Данецкай вобласьці. Даўжыня ракі 209 км, плошча воднага басэйну складае 5070 км². Рака бярэ пачатак на паўднёвым схіле Данецкага кражу і ўпадае ў Азоўскае мора ў Марыюпалі. Нахіл ракі складае 0,91 м/км. Сярэдні сьцёк вады складае 8,25 м³/с каля мястэчка Сартана. На рацэ дзейнічае 4 вадасховішча. У верхнім і сярэднім цячэньні даліна Кальміўсу пераважна вузкая, глыбокая (да 60 м), разьдзеленая ярамі і бэлькамі, у ніжняй — схілы даліны спадзістыя, шырынёй 2,5 км і больш. Поплава ракі двухбаковая, у месцах звужэньня даліны — адсутнічае, шырыня поплавы ад 150 м да 2 км. Рэчышча, акрамя вярхоўя, зьвілістае, месцамі сустракаюцца парогі; шырыня яго ад 1-1,5 м да 70-80 м (нізоўі). У межах Данецку Кальміўс цячэ ў штучным рэчышчы шырынёй да 7 м. Глыбіня да 1,5-1,7 м.
Жыўленьне пераважна дажджавое і крынічнае. Замярзае ў сярэдзіне сьнежня, ускрываецца напрыканцы лютага. На рацэ стаяць такія месты, як Данецк і Марыюпаль. На рацэ разьвіваецца водны турызм, асабліва на парогавых участках.
Remove ads
Галерэя
- Найвялікшая крыніца сярод іншых вытокаў Кальміўсу
- Скальны каньён ў сяле Паўлопаль
- Рака ўтварае падкову
- Уверх ад каньёну месьціцца ГЭС
- Месца зьліцьця Кальміўсу і Кальчыка
- Стары жалезны мост
- Месца зьліцьця Кальміўсу і Кальчыка
Літаратура
- Слюсарев А. А. Природа Донбаса. Научно-популярные очерки. Донецк, 1983.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads