Марыюпаль

места ў Данецкай вобласьці Ўкраіны From Wikipedia, the free encyclopedia

Марыюпаль
Remove ads

Марыю́паль (па-ўкраінску: Аўдыё Маріуполь , Маріюпіль) — горад у Данецкай вобласьці Ўкраіны. Знаходзіцца на паўднёвым усходзе Ўкраіны, на беразе Азоўскага мора ў вусьці рэк Кальміўс і Кальчык. Насельніцтва (з улікам селішчаў, што ўваходзяць да складу гораду) — 444 493 чалавекі (1 красавіка 2018 году). Адзін з буйнейшых цэнтраў мэталюргіі і машынабудаваньня, буйны марскі порт. Кліматычны і гразевы курорт. Марыюпаль уваходзіць у дзясятку найбуйнейшых гарадоў Украіны, горад зьяўляецца важнейшым прамысловым ды эканамічным цэнтрам краіны.

Хуткія факты

Заснаваны на месцы колішняга казацкага стану Кальміюсу. Раён кампактнага пражываньня грэкаў.

Горад-герой Украіны (2022)[1].

Remove ads

Гісторыя

Тэрыторыя Дзікага поле была слаба населеная ў Сярэднявеччы з прычыны пастаянных крымскіх, нагайскіх ды татарскіх наездаў.

У пачатку XVI стагодзьдзя запароскія казакі заснавалі вартавую вежу Кальміўс. У 1769 годзе крымска-татарскі аддзел зьнішчыў вартавы пост. Пасьля расейска-турэцкай вайны 1768—1774 гадоў Паўночнае Прыазоўе адышло да Расейскай імпэрыі. У 1778 г. каля Кальміўскай крэпасьці быў заснаваны павятовы горад Паўлаўск, які ў наступным годзе быў перайменаваны на Марыюпаль на загад Г. Пацёмкіна[2].

З 8 кастрычніка 1941 па 10 верасьня 1943 року акупаваны нямецкімі войскамі.

У 1948 перайменаваны на Жданаў у гонар савецкага палітычнага дзеяча Андрэя Жданава; у 1989 месту вернутая ранейшая назва.

У 2014 за Марыюпаль адбываліся бітвы між украінскім войскам і прарасейскімі сэпаратыстамі. Пасьля адваёвы Марыюпаль стаў часовай сталіцай Данецкай вобласьці.

Пасьля нападу Расеі ў 2022 року горад трапіў у аблогу.

Remove ads

Насельніцтва

Колькасьць

Насельніцтва (чал.)
189719261939195919701979198920012021
31 116 40 825 221 529 283 570 416 927 502 581 518 933 492 176 431 859

Мова

Больш інфармацыі украінская мова, расейская ...

Прамысловасьць

Thumb
Азоўсталь

Прамысловасьць Марыюпаля займала першае месца ў вобласьці па абароце гатовай прадукцыі. Па асноўных групах прамысловай прадукцыі традыцыйна пераважалі:

  • Вытворчасьць мэталюргіі й гатовых мэталічных вырабаў — 78,3%.
  • Марыюпальскі мэталюргічны камбінат імя Ільіча — чысты прыбытак 13,348 млрд грн.
  • Азоўсталь — чысты прыбытак 15,705 млрд грн. прадукцыя машынабудаваньня (14,2%).
  • Азовзагальмаш (канцэрн «Азовмаш», чысты прыбытак 1,950 млрд грн.
  • Марыюпальскі завод цяжкага машынабудаваньня, чысты прыбытак 1,071 млрд грн.
  • Суднарамонтны завод, завод «Электрабутпрылад», цеплавы завод, «Азоўская электрасталь», Марыюпальскі досьледны завод, завод «Магма».

Ураджэнцы

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads