Каліпса

From Wikipedia, the free encyclopedia

Каліпса
Remove ads

Каліпса (па-старажытнагрэцку: Καλυψώ) — у старажытнагрэцкай міталёгіі[1] німфа, якая жыла на востраве Агігія на Крайнім захадзе, куды патрапіў выратаваны Адысэй адломкам карабля, разьбітага маланкай Зэўса за вынішчэньне быкоў Гэліёса.

Thumb
Арнольд Бёклін, Адысэй і Каліпса

Асноўны міт

Дачка Атлянта[2] і (паводле Гігіна) Плеёны[3]. Паводле вэрсіі, дачка Гэліёса[4].

На Агігіі Каліпса жыла сярод прыгожых краявідаў, у гроце, увітым вінаграднымі лозамі. Яна — умелая ткачыха. Штодня зьяўлялася ля кроснаў у празрыстым срэбным адзеньні.

Каліпса трымала ў сябе Адысэя 7 гадоў, хаваючы ад астатняга сьвету (паводле вэрсіі, год[5]). Марна жадала зьвязаць зь ім сваё жыцьцё назаўжды, прапаноўваючы яму неўміручасьць і вечную юнацкасьць. Адысэй не пераставаў тужыць па радзіме і жонцы. Нарэшце багі зьлітаваліся і паслалі да яе Гэрмэса з загадам адпусьціць Адысэя. Каліпса супраць волі змушаная была яго вызваліць, папярэдне аказаўшы яму дапамогу ў будаўніцтве плыта, на якім ён і пусьціўся ў наступнае плаваньне.

Іх дзеці ў «Адысэі» не згаданыя. Паводле іншых аўтараў, яна нарадзіла ад Адысэя сына Лятына[6]; альбо нарадзіла ад Адысэя Наўсіфоя і Наўсіноя[7]. Таксама нарадзіла ад Гэрмэса кефаленаў[8].

Паводле вэрсіі Гігіна, учыніла самагубства праз каханьне да Адысэя[9].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads