Камайскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Кама́йскі сельсаветадміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пастаўскага раёну Віцебскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Камаі.

Гісторыя

12 кастрычніка 1940 году створаны ў складзе Гадуцішкаўскага раёну Вялейскай вобласьці. 25 лістапада 1940 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Пастаўскага раёну.

У 1988 годзе сельсавету перададзены населеныя пункты скасаванага Мулярскага сельсавету.

8 красавіка 2004 году зь яго складу былі выключаны 19 сельскіх населеных пунктаў у межах сельскагаспадарчага вытворчага каапэратыва «Блакітныя азёры» (далучаныя да Лынтупскага сельсавету) і ўключаны ўсе сельскія населеныя пункты скасаванага Мягунскага сельсавету (20).[1]

20 чэрвеня 2008 году ліквідаваныя вёскі Бядункі, Ёцішкі, Юзафінопаль і хутары Падаляхнішкі, Пнёва, Сьвербляўшчына, Шыльва[2]. 30 ліпеня 2010 году ліквідаваная вёска Цялятнікі[3]. 27 красавіка 2012 году ліквідаваная вёска Чарняты[4]. 27 сакавіка 2013 году ліквідаваная вёска Ейны[5].

10 кастрычніка 2013 году ў склад сельсавету перададзеныя населеныя пункты Бацьвінавічы, Вярэнькі, Ідаліна, Койры, Падаляны, Параскі, Пятроўшчына, Скураты, Труханкі, Фалевічы, Шабаны, Шусьціцкія, Юшкаўшчына, Якавічы, Ясева, Яськавічы, якія ўваходзілі ў склад ліквідаванага Шыркаўскага сельсавету[6].

Remove ads

Населеныя пункты

  • 1 студзеня 1947 году — 30

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads