Вялейская вобласьць
вобласьць Беларускай ССР From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вяле́йская во́бласьць — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Беларускай ССР, створаная па ўзьяднаньні Заходняй і Ўсходняй Беларусі ў лістападзе 1939 году. Адміністрацыйны цэнтар — Вялейка. Складалася з 22 раёнаў.
Remove ads
Гісторыя

Існавала з 4 сьнежня 1939 году да 20 верасьня 1944 году. 20 верасьня 1944 году вобласьць перайменавалі ў Маладэчанскую, а яе адміністрацыйны цэнтар перанесьлі ў Маладэчна.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
Ад пачатку падзялялася на 6 паветаў: Ашмянскі, Браслаўскі, Дзісьненскі, Маладэчанскі, Пастаўскі і Сьвянцянскі. У 1940 годзе паветы скасавалі, а вобласьць падзялілі на раёны: Астравецкі, Ашмянскі, Браслаўскі, Відзаўскі, Гадуцішкаўскі, Глыбоцкі, Дзісенскі, Докшыцкі, Дунілавіцкі, Ільлянскі, Крывіцкі, Куранецкі, Маладэчанскі, Мёрскі, Мядзельскі, Пастаўскі, Пліскі, Радашковіцкі, Смаргонскі, Сьвянцянскі, Сьвірскі, Шаркоўшчынскі. Улетку 1940 году Гадуцішкаўскі й Сьвянцянскі раёны, а таксама часткі Астравецкага, Ашмянскага, Пастаўскага і Сьвірскага раёнаў перадалі Летувіскай ССР. А яшчэ раней, 10 кастрычніка 1939 году, улады СССР пастанавілі перадаць летувісам Вільню й Віленскі край. Гэта быў тактычны ход: у абмен Летува пагаджалася разьмясьціць савецкія вайсковыя базы на сваёй тэрыторыі[1]
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads