Камаі

вёска ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Камаі
Remove ads

Кама́і[1] — вёска ў Беларусі, на беразе Малога і Вялікага Камайскіх азёраў. Цэнтар сельсавету Пастаўскага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 773 чалавекі. Знаходзяцца за 18 км на паўднёвы захад ад Паставаў, за 12 км ад чыгуначнай станцыі Гадуцішкі, на скрыжаваньні дарог Паставы — Лынтупы і Кабыльнік — Гадуцішкі.

Камаі — даўняе мястэчка гістарычнай Ашмяншчыны (частка Віленшчыны). Да нашага часу тут захаваўся касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля ў стылі готыкі і рэнэсансу, выдатны помнік абарончай сакральнай архітэктуры пачатку XVII ст.

Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Упершыню Камаі ўпамінаюцца ў пачатку XVI ст. як маёнтак князя Глеба Пронскага. Па ягонай сьмерці ў 1513 годзе Камаі перайшлі ў валоданьне ўдавы, а ў 1533 годзе — да сыноў Андрэя і Фрыдэрыка.

Thumb
Касьцёл, 1878 г.

Пад 1550 годам Камаі ўпамінаюцца як мястэчка, якое згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў увайшло ў склад Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва. Па сьмерці Ф. Пронскага ў 1555 годзе ўладальнікам паселішча з 1572 году стаў ягоны сын Аляксандар. Ён распрадаў большасьць сваіх маёнткаў, у тым ліку і Камаі, якія дасталіся Тамашу Рудаміну-Дусяцкаму, а з 1592 году войскаму браслаўскаму Яну Рудаміну-Дусяцкаму, які ў 1603—1606 гадох збудаваў тут мураваны касьцёл Яна Хрысьціцеля. З 1643 году пры касьцёле існаваў шпіталь на 5 мужчынаў і 13 жанчын, падараваны П. і М. Рудамінамі. У сярэдзіне XVII ст. касьцёл згарэў, адбудавалі яго ў 1673 годзе. На 1690 год у мястэчку было 130 дымоў.

З 1722 году Камаі знаходзіліся ў валоданьні Сулістроўскіх. У 1778 годзе на сродкі Войнаў і Козелаў да касьцёла прыбудавалі капліцу. У алтары знаходзіўся абраз Божай Маці (у XVIII ст. лічыўся цудоўным).

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Thumb
Плян мястэчка, 1938 г.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Камаі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе сталі цэнтрам воласьці Віленскага, пазьней Сьвянцянскага павету. У 1847 годзе тут існавала юдэйская супольнасьць (199 чал.). Жыхары мястэчка бралі ўдзел у нацыянальна-вызвольным паўстаньні 1863—1864 гадоў. Паўстанцкі грамадзкі начальнік Сьвянцянскага павету Апалінар Танскі забясьпечваў паўстанцаў грашыма, а ў ягоных маёнтках Камаях і Бежанцах нарыхтоўвалася харчаваньне. 13 кастрычніка 1863 году расейскія ўлады арыштавалі А. Танскага і выслалі яго на пасяленьне ў Пензенскую губэрню.

У сярэдзіне 1880-х гадоў у Камаях дзеялі касьцёл і юдэйская малітоўная школа, працавалі шпіталь, 4 крамы, карчма, вінны бровар і млын, штогод праводзілася 8 кірмашоў. На 1886 год тут было 28 двароў, дзеяў касьцёл, працавалі валасная ўправа, багадзельня, школа, 4 крамы і карчма, штогод праводзілася 7 кірмашоў. На 1905 год працавалі расейская народная вучэльня, крама і паштовы аддзел; у мястэчку было 515 дзесяцінаў зямлі, у аднайменным маёнтку — 454. На 1909 год — 35 двароў і 298 дзесяцінаў зямлі. У 1915 годзе ў мястэчку служыў ксяндзом беларускі паэт пачатку XX ст. Казімер Сваяк.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Камаі занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Камаі абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР[2]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Камаі апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам гміны Сьвянцянскага павету Віленскага ваяводзтва. На 1937 год існавалі аднайменныя мястэчка (79 двароў) і маёнтак (4 двары).

У 1939 годзе Камаі ўвайшлі ў БССР, дзе 25 лістапада 1940 году сталі цэнтрам сельсавету Гадуцішкаўскага, пазьней Пастаўскага раёнаў. Статус паселішча панізілі да вёскі. У 1945 годзе тут працаваў мэханічны млын. На 1971 год у Камаях было 164 двары, працавалі сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, дом культуры, бібліятэка, лякарня, аптэка, млын, швацкая майстэрня, пошта і сталоўка. На 1997 год — 301 двор[3], на 2001 год — 294. У 2000-я гады Камаі атрымалі афіцыйны статус «аграгарадку».

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: 1873 год — 134 чал.; 1883 год — 366 чал.[4]; 1886 год — 314 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1905 год — 63 чал. у маёнтку Камаях, 431 чал. у мястэчку Камаях; 1909 год — 378 чал.; 1937 год — 93 чал. у маёнтку Камаях; 485 чал. у мястэчку Камаях, 1971 год — 432 чал.; 1997 год — 746 чал.[5].; 1999 год — 771 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2001 год — 779 чал.[6]; 2010 год — 773 чал.

Інфраструктура

У Камаях працуюць дашкольная ўстанова, сярэдняя школа, лякарня, бібліятэка, дом культуры, пошта.

Remove ads

Эканоміка

Гаспадарка «Дружба», лясьніцтва.

Турыстычная інфармацыя

Славутасьці

Страчаная спадчына

Паводле археалягічных зьвестак, у VII ст. да н. э. — IV ст. н. э. на левым беразе ракі Камайкі, на паўднёвым мысе ўзгорка ля вёскі Дзяўгунаў існавала старажытнае гарадзішча.

Галерэя

Асобы

  • Браніслаў Рудкоўскі (1898—1964) — арганіст

Дадатковыя зьвесткі

  • Імя ўраджэнца Камаяў Б. Рудкоўскага носіць адна з вуліцаў Кракава, а таксама заля Кракаўскай кансэрваторыі

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads