Камень філярэтаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Каме́нь філярэ́таў — геалягічны помнік прыроды ў Беларусі (з 1972 р.). Знаходзіцца за 500 м на паўночны захад ад в. Карчова Баранавіцкага раёну Берасьцейскай вобласьці, ва ўрочышчы Кут, недалёка ад Туганавіцкага парку.
Геалягічны помнік прыроды | |
Камень філярэтаў | |
![]() Камень філярэтаў, Т. Барэці, да 1900 г. | |
Краіна | Беларусь |
Карчова | Баранавіцкі раён |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь[1] |
![]() |
Валун сярэднезярністага граніту з крышталямі амфіболу. Даўжыня 4,1 м, шырыня 3 м, вышыня 1,9 м, у абводзе 13,9 м, аб’ём 12 м³, маса каля 32 т. Прынесены ледавіком каля 200—120 тысячаў гадоў таму са Скандынавіі.
Месца сустрэч «філярэтаў», сябраў кансьпіратыўнага таварыства патрыятычнай студэнцкай моладзі: А. Міцкевіча, Т. Зана, Я. Чачота, І. Дамейкі, Ю. Яжэўскага, Ф. Малеўскага і інш. У сувязі з гэтым валун атрымаў вядомасьць як «Камень філярэтаў».
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads