Карчова
вёска ў Баранавіцкім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Карчо́ва[1], Туганавічы — вёска ў Беларусі, каля ракі Сэрвачы. Уваходзіць у склад Гарадзішчанскага сельсавету Баранавіцкага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 360 чалавек. Знаходзіцца за 35 км на поўнач ад Баранавічаў і чыгуначнай станцыі Баранавічы-Цэнтральныя[2].
Туганавічы — старажытная вёска на гістарычнай Наваградчыне. Да нашага часу тут захаваліся Камень філярэтаў, сядзібны парк і дубы-блізьняты. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаліся палац і капліца Верашчакаў, помнікі архітэктуры XVIII ст.
Remove ads
Назва
Ад пачатку вёска мела назву Туганавічы[3].
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Першы пісьмовы ўпамін пра Туганавічы як маёнтак, які належаў Туганоўскім, датуецца 1510 годам. У XVII ст. маёнткам супольна валодалі Дайнекі, Гарніцкія, Касьцянецкія і Туганоўскія.
У 1758 годзе Туганавічы перайшлі да Верашчакаў. У другой палове XVIII ст. уладальнікі стварылі тут пэйзажны парк, які займаў плошчу каля 5 га.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Туганавічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Цырынскай воласьці Наваградзкага павету[4]. На 1798 год аднайменныя маёнтак і вёска налічвалі 40 дамоў. Частымі гасьцямі гаспадароў былі Адам Міцкевіч, Ян Чачот, Тамаш Зан і Ігнат Дамейка.
У 1831 годзе маёнтак Туганавічы зноў набылі Туганоўскія. Канстантын Туганоўскі ажаніўся з Соф’яй Верашчакай, падтрымліваў зьвязкі з К. Каліноўскім, дапамагаў яму ў вызвольным змаганьні. У час нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) у маёнтку працавала зброевая майстэрня, адкуль зброя перапраўлялася ў адзін з цэнтраў паўстаньня — Мілавіды. На 1909 год у вёсцы было 74 двары.
- Старая графіка Туганавічаў
- 1821—99 гг.
- 1863 г.
- Капліца, 1876 г.
- 1876 г.
- Н. Орда, 1876 г.
- Н. Орда, 1876 г.
- Н. Орда, 1876 г.
- 1885 г.
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Карчова абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яно ўвайшло ў склад Беларускай ССР[5]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Карчова апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Цырынскай гміне Наваградзкага павету і ваяводзтва.
У 1939 годзе Карчова ўвайшло ў БССР, у Гарадзішчанскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 году Берасьцейскай абласьцей, з 25 сьнежня 1962 году ў Баранавіцкім раёне. 16 ліпеня 1954 году вёска стала цэнтрам сельсавету. На 1971 год у Карчове было 123 двары, працавалі 8-гадовая школа, клюб, бібліятэка, вэтэрынарны ўчастак, камбінат побытавага абслугоўваньня, пошта і крама. На 1998 год — 175 двароў, адміністрацыя сельсавету і гаспадаркі, базавая школа, клюб, бібліятэка, пошта, вэтэрынарны ўчастак, мэханічныя майстэрні, дом побыту, крама.
У 2000-я гады Карчова атрымала афіцыйны статус аграгарадку. На 2005 год тут было 175 двароў. 26 чэрвеня 2013 году ў зьвязку зь ліквідацыяй Карчоўскага сельсавету вёску перадалі ў склад Гарадзішчанскага сельсавету[6].
- Вёска на старых здымках
- Т. Барэці, да 1894 г.
- Млын на Сэрвачы. Т. Барэці, да 1894 г.
- Б. Крашэўскі, 1896 г.
- Т. Барэці, да 1900 г.
- Лямус. Т. Барэці, да 1900 г.
- Камень філярэтаў. Т. Барэці, да 1900 г.
- Бяроза Адама Міцкевіча. Т. Барэці, да 1900 г.
- Прыдарожная капліца, 1905—10 гг.
Remove ads
Насельніцтва
Дэмаграфія
- XX стагодзьдзе: 1909 год — 517 чал.; 1959 год — 342 чал.; 1970 год — 445 чал.; 1971 год — 413 чал.; 1998 год — 496 чал.[7]; 1999 год — 472 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2005 год — 464 чал.; 2010 год — 360 чал.
Інфраструктура
У вёсцы працуюць базавая школа, клюб, бібліятэка, пошта і крама.
Турыстычная інфармацыя
Славутасьці

- Дубы-блізьняты «Туганавіцкія»
- Камень філярэтаў (у глыбокім яры непадалёк ад парку)
- Парк (XVIII ст.)
Страчаная спадчына
- Капліца (XVIII ст.)
- Капліца прыдарожная
- Сядзіба Верашчакаў (XVIII ст.)
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads