Камэдыя (п’еса)

п’еса Каятана Марашэўскага From Wikipedia, the free encyclopedia

Камэдыя (п’еса)
Remove ads

«Камэдыя» — п’еса Каятана Марашэўскага, упершыню пастаўленая ў 1787 годзе навучэнцамі Забельскага дамініканскага калегіюма. У шэрагу з польскімі ўстаўкамі, большасьць сцэнаў п’есы напісаны беларускаю гутарковаю моваю. Агульнае абыймо беларускага тэксту ў п'есе складае каля 60%.

Хуткія факты Жанр:, Аўтар: ...
Remove ads

Гісторыя публікацыі

Упершыню рукапіс п’есы быў апісаны ў 1909 годзе ў «Русском филологическом вестнике»[1]. Поўны тэкст «Камэдыі» з камэнтарамі быў апублікаваны У. Ператцам у 1911 годзе[2]. Вялікія вытрымкі з п’есы былі апублікаваныя Я. Карскім у газэце «Беларусь» (1920, № 100, 106—107). Скарочаны тэкст «Камэдыі» надрукаваў А. Ф. Коршунаў у «Хрэстаматыі па старажытнай беларускай літаратуры» (Мн., 1959. С. 387—403). Поўны тэкст п’есы зь перакладам польскамоўнай яе часткі на беларускую мову быў зьмешчаны ў зборніку «Беларуская дакастрычніцкая драматургія» (Мн., 1978. С. 9—40).

Remove ads

Жанр

Нягледзячы на тое, што твор напісаны ў эпоху Асьветніцтва, у яго аснову пакладзена контррэфармацыйная (барочная) ідэя пра ўсемагутнасьць Бога і нікчэмнасьць чалавека. Разам з тым, рысы асьветніцкага рэалізму выразна выяўляюцца ў тых сцэнах, якія апавядаюць пра жыцьцё беларусай вёскі.

С. Лаўшук адзначае, што нягледзячы на тое, што сваімі выяўленчымі парамэтрамі «Камэдыя» ня месьціцца ў нейкія кананічныя рамкі, у ёй на поўны голас загучалі ідэі беларускага асьветніцкага рэалізму[3].

Remove ads

Ацэнкі

Высока ацаніў «Камэдыю» Францішак Аляхновіч, які лічыў яе творам пераходным, своеасаблівым мастком ад «няхітрых даўнішніх інтэрмэдый» да сапраўднай прафэсійнай драматургіі ў народным духу[4]. Захоплены жывой беларускай мовай камэдыі, некаторыя часткі маналёгаў Дзёмкі драматург скарыстаў у сваёй п’есе «Птушка шчасьця»[4].

Інакш успрымаў сацыяльную зьмястоўнасьць п’есу Максім Гарэцкі:

Твор Марашэўскага — сапраўдная камэдыя зь сялянскага жыцьця, хоць і ў духу ксяндзоўскае маралі і з дадаткам хрысьціянскай міталёгіі. Тым часам і гэтакія найлепшыя творы не зьяўляліся ў нашай літаратуры 18-га веку такім літаратурным этапам, зь якога бы шчыльна было зьвязана далейшае разьвіцьцё нашае слаўнае творчасьці. Чаму? Таму, што гэта не была творчасьць нацыянальная, зьвязаная з творчымі сіламі ўсяго народа і з ідэалёгіяй народа, гэта была забава паноў, пагарджаўшых народнаю культураю і тою моваю, у якой народ гаварыў...[5]

Дасьледнік гісторыі даўняй беларускай літаратуры А. Коршунаў адзачаў, што «ў самыя змрочныя часы каталіцкай рэакцыі, насуперак асабістым жаданьням аўтара, аб’ектыўна прапагандавала жывую гутарковую беларускую мову... „Камэдыя“ Марашэўскага — гэта жывая бытавая замалёўка з жыцьця беларускага селяніна XVIII ст., пададзеная ў рэалістычным пляне»[6].

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads