Каміла Гансэн

швэдзкая палітык From Wikipedia, the free encyclopedia

Каміла Гансэн
Remove ads

Каміла Гансэ́н (па-швэдзку: Eva Camilla Hansén, нар. 29 красавіка 1976, Ліндэсбэрг(pl), Ліндэсбэрг(be), лэн Эрэбру, Швэцыя) — швэдзкі палітык з партыі Зялёных(uk)[2]. З 2019 году зьяўляецца сябрам Рыксдагу ад акругі Эрэбру. Яна стала дэпутатам пасьля адстаўкі Юнаса Эрыксана(sv)[3][4].

Хуткія факты Імя пры нараджэньні, Дата нараджэньня ...

У 2016 годзе ўжо выконвала абавязкі дэпутата Рыксдагу ад акругі Эрэбру[2]. Гансэн была прызначана сталым сябрам Рыксдагу 4 лістапада 2019 году, паколькі Юнас Эрыксан(sv) сышоў з пасады дэпутата[5][6].

У Рыксдагу яна зьяўляецца чальцом Камітэта па замежных справах(uk) (з 2021 году), была чальцом Камітэта па Канстытуцыі (2019–2021 годы)[2]. 30 красавіка 2021 году ўзяла шэфства над Алесем Пушкіным, беларускім мастаком і палітычным вязьнем[7][8].

Remove ads

Глядзіце таксама

  • Сьпіс сябраў Рыксдагу (2018–2022)(sv)

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads