Канстантын Радзівіл
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Канстантын Радзівіл (5 красавіка 1793, Рым — 6 красавіка 1869, Паланэчка) — мэцэнат, адзін зь першых беларускіх фальклярыстаў[1].
Remove ads
Біяграфія
З княскага роду Радзівілаў гербу «Трубы», сын Мацея і Альжбеты з Хадкевічаў. Атрымаў у спадчыну маёнтак Паланэчка ў Наваградзкім павеце, які быў адным з культурных асяродкаў у краі.
Збудаваў Паланэчкаўскі палац, побач зь якім разьбіў францускі парк. Сабраў значную бібліятэку (4 тыс. тамоў), архіў, калекцыю твораў мастацтва, у якой былі партрэты прадстаўнікоў роду Радзівілаў, карціны Ю. Пешкі, Я. Рустэма, гравюры, габэлены, мэдалі.
Быў камэргерам расейскага імпэратарскага двара. У 1820 уступіў у таемнае палітычнае таварыства «Нацыянальнае масонства», а ў 1821 далучыўся да яго пераемніка — Патрыятычнага таварыства (сябар Камітэту Літоўскай правінцыі). Па здушэньні паўстаньня дзекабрыстаў (1825) яго арыштавалі расейскія ўлады.
У сьнежні 1863 заступніцтва К. Радзівіла перад Мураўёвым-вешальнікам дазволіла замяніць сьмяротны прысуд аднаму зь лідэраў нацыянальна-вызвольнага паўстаньня З. Чаховічу на ссылку ў Сыбір.
Жонкамі К. Радзівіла былі:
- Марыя з Грабоўскіх
- Цэлестына з Сулістроўскіх: дачка Ядзьвіга
- Адэля з Краніцкіх: сыны Мікалай Антоні, Мацей Юзэф, Караль Вільгельм, Канстантын Вінцэнт, Дамінік Марыя; дочкі Цэлестына, Антаніна, Міхаліна.
Remove ads
Працы
У 1850-х даслаў у Расейскае геаграфічнае таварыства «Статыстычны нарыс Наваградзкага павету» і «Этнаграфічныя зьвесткі пра жыхароў Наваградзкага павету» (зьберагаюцца ў архіве таварыства). Ахарактарызаваў беларускую мову («кривицкое наречие»), склаў слоўнічак мясцовых словаў, апісваў адзеньне, абрады на Купальле, Дзяды, куцьцю, вясельле наваградзкіх сялянаў; запісаў 84 прыказкі, калядную, 2 купальскія і 27 вясельных песень.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads