Канстанцін Васільеў (футбаліст)

эстонскі футбаліст і трэнэр From Wikipedia, the free encyclopedia

Канстанцін Васільеў (футбаліст)
Remove ads

Канстанці́н Васі́льеў (па-эстонску: Konstantin Vassiljev; нар. 16 жніўня 1984 году, Талін, Эстонская ССР) — эстонскі футбаліст, паўабаронца клюбу «Флёра» і гулец нацыянальнай зборнай Эстоніі. Вылучаецца моцным ударам з далёкіх дыстанцыяў.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Пачаў займацца футболам у Маарду. Дэбютаваў у складзе клюбу «Таліна ЯК» ва ўзросьце шаснаццаці гадоў, у 2001 годзе. У тым жа годзе кароткі час правёў у клюбе «ХЮЙК Эмастэ». Год праз далучыўся да «Левадыі». У 2007 годзе стаў капітанам клюбу, але адмовіўся падоўжыць кантракт і перайшоў у славенскі клюб «Нафта» зь Лендавы. Першы матч у славенскай лізе правёў 2 сакавіка 2008 году, калі «Нафта» пацярпела паразу зь лікам 2:0. Першы гол у лізе забіў 16 сакавіка 2008 году. У лютым 2011 году падпісаў 2,5-гадовы кантракт з клюбам «Копэр». 30 жніўня 2011 году перайшоў у пермскі «Амкар». 26 жніўня 2014 году далучыўся да польскага клюбу «Пяст»[5].

Міжнародная

У складзе нацыянальнай зборнай Эстоніі дэбютаваў 31 траўня 2006 году супраць зборнай Новай Зэляндыі ў таварыскім матчы[6].

Remove ads

Дасягненьні

«Левадыя»:

«Флёра»:

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads