Канстанцін Галкоўскі
беларускі й летувіскі кампазытар, дырыгент From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Канстанці́н Галко́ўскі (16 чэрвеня 1875, Вільня — 20 лютага 1963, Вільня) — беларускі й летувіскі кампазытар, дырыгент і пэдагог. Народны артыст ЛетССР.
Remove ads
Жыцьцяпіс
Бацька Канстанціна паходзіў з Магілёўшчыны, маці — зь Меншчыны, з шляхецкага роду Наркевіч-Ёдкаў.
Скончыў Пецярбурскую кансэрваторыю (1908), вучань Мікалая Рымскага-Корсакава, Аляксандра Глазунова, Анатоля Лядава. У 1909 пераехаў у Вільню, арганізаваў першы сымфанічны аркестар.
Падчас Другой сусьветнай вайны працаваў у Віленскай беларускай гімназіі. Па вайне стаў заслужаным дзеячом мастацтва Летувы (1945), прафэсар Летувіскай кансэрваторыі (1947), народны артыст Летувіскай ССР (1955).
Жыў у Вільні па вуліцы Завальнай (цяпер Pylimo, 20). Пахаваны на Антокальскіх могілках[1].
Аўтар многіх твораў, заснаваных на беларускім фальклёры, музыкі рамансаў і хораў на вершы беларускіх паэтаў Ф. Багушэвіча, Я. Купалы, Я. Коласа, М. Танка, Зьм. Бядулі, К. Буйло, М. Машары, М. Васілька.
Народны артыст ЛетССР.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads