Міхась Васілёк

беларускі паэт From Wikipedia, the free encyclopedia

Міхась Васілёк
Remove ads

Міхась Васілёк (сапр. Міхаіл Восіпавіч Касьцевіч; 14 лістапада 1905, в. Баброўня, цяпер Гарадзенскі раён — 3 верасьня 1960, Горадня) — беларускі паэт, псэўданімы: Міхась Васілёк, Язэп Гром. Пляменьнік беларускага грамадзка-палітычнага дзеяча і паэта Макара Краўцова.

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Імя пры нараджэньні ...
Remove ads

Біяграфія

Thumb
Удзельнікі акруговага зьезду Таварыства беларускай школы ў Горадні. Другі зьлева ў першым радзе паэт Міхась Васілёк, у цэнтры другога раду Аляксандар Уласаў, справа ад яго Рыгор Шырма.

Нарадзіўся ў сям’і лесьніка. Сярэднюю адукацыю атрымаў у 1921 годзе ў Казлове (Мічурынску), дзе разам з бацькамі быў у бежанстве.

У 1922 годзе вярнуўся на радзіму. Уступіў у Беларускую сялянска-рабочую грамаду. Арганізоўваў гурткі Таварыства беларускай школы. За ўдзел у рэвалюцыйным руху польскія ўлады неаднаразова арыштоўвалі і саджалі ў турму. У 1939 годзе быў мабілізаваны ў польскае войска, у час баёў трапіў у нямецкі палон. У жніўні 1941 году ўцёк з палону, дабраўся да родных мясьцін і ўключыўся ў падпольную барацьбу. Кіраваў Скідзельскім падпольным антыфашысцкім камітэтам, пад псэўданімам Язэп Гром выступаў у партызанскім друку. Пасьля вызваленьня працаваў у скідзельскай раённай газэце «Чырвоны сьцяг» (1944—1946), а пазьней — у абласной газэце «Гродзенская праўда».

Памер у Горадні, пахаваны на праваслаўных гарадзенскіх могілках.

Remove ads

Літаратурная дзейнасьць

У друку выступаў з 1926 году ў віленскіх выданьнях.

Першы зборнік лірыкі «Шум баравы» (Вільня, 1929) быў канфіскаваны паліцыяй. Рукапіс другога зборніка быў забраны дэфэнзівай і зьнішчаны (1934). У 1937 годзе ў Вільні выйшаў зборнік «З сялянскіх ніў».

У савецкі час выдадзены кнігі паэзіі «Выбраныя вершы» (1950), «Выбраныя творы» (1955), «Зоры над Нёманам» (1963), «Вершы» (1973).

Ушанаваньне памяці

У Горадні імем паэт названа вуліца, на якой стаяў дом паэта.

Бібліяграфія

Remove ads

Літаратура

Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads