Канстанцін Лукашоў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Канстанці́н Ігна́тавіч Лукашо́ў (7 студзеня 1907, вёска Гарадзец, Быхаўскі павет, Магілёўская губэрня — 23 мая 1987) — беларускі навуковец, рэктар Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Доктар геоляга-мінэралягічных навук[3]. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1953). Заслужаны дзяяч навукі БССР (1967). Бацька навукоўца-географа Валянціна Лукашова.

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...

Паходзіць з заможнай сялянскай сям’і. У 1922 годзе скончыў Быхаўскую працоўную сямігадовую школу і пэўны час працаваў у гаспадарцы бацькі.

У 1931 годзе пасьля сканчэньня Ленінградзкага ўнівэрсытэту Лукашоў вучыўся ў асьпірантуры і ў 1934 годзе абараніў кандыдацкую дысэртацыю па тэме «Грунтазнаўства». Зьяўляецца аўтарам колькіх навуковых працаў. З 14 жніўня 1952 году Канстанцін Лукашоў быў прызначаны на пасаду рэктара БДУ. Заставаўся на пасадзе да кастычніка 1957 году[4]. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1951—1967 гг.), член Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету БССР (1963—1967 гг.).

На працягу 1957—1960 зьяўляўся старшынём Навуковай рады Беларускага геаграфічнага таварыства. Дзяржаўная прэмія БССР 1972 г. за адкрыцьцё і разведку буйных нафтавых радовішчаў Прыпяцкай нафтагазаноснай вобласьці БССР.

Памёр у 1987 годзе[5]. Пахаваны на Ўсходніх могілках Менску.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads