Канстанцін Паклонскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Канстанці́н Пакло́нскі (???, Магілёў, Вялікае Княства Літоўскае — к. 1662 г., ???) — беларускі шляхціч, удзельнік падзеяў Крывавага Патопу, кіраўнік беларускага казацкага палка.
Remove ads
Біяграфія і дзейнасьць
Канстанцін Паклонскі паходзіў родам з Берасьцейскага ваяводзтва ВКЛ, зь Пінскага павету, з праваслаўнай шляхецкай сям’і і гербу Сьлепаворан[2]. Радавое прозьвішча фігуруе таксама ў форме Водзгір-Паклонскі[3]. На думку Генадзя Сагановіча, падвойнае імя К. Паклонскага сьведчыла аб каталіцкім веравызнаньні[4]. Выступаў як абаронца праваслаўя[5]. Меў моцныя сувязі з Іванам Залатарэнкам і Багданам Хмяльніцкім[6]. 5 чэрвеня 1654 году перайшоў на маскоўскі бок да войскаў цара Аляксея Міхайлавіча[7]. Падкрэсьліваў неабходнасьць апоры на мясцовы элемэнт[8]. Значным посьпехам К. Паклонскага стала схіленьне 16 жніўня 1654 году да капітуляцыі жыхароў мястэчка Чавусы[9]. З 12 верасьня 1654 году пачаў карыстацца тытулам «полковник белоруский»[10]. Пастаянна набываў сабе новых прыхільнікаў у змаганьні з войскамі Рэчы Паспалітай[11]. Утварыў жыдоўскі пагром у Магілёве[12]. На мяжы верасьня й кастрычніка 1654 году схіліў Крычаў да капітуляцыі[13]. Неўзабаве ў сьнежні 1654 году адносіны паміж Паклонскім, украінскімі казакамі і Аляксеем Міхайлавічам вельмі пагоршыліся[14]. Іван Залатарэнка ў накіраваным лісьце К. Паклонскаму абвінавачваў яго ва ўхіленьні ад сустрэчы й заклікаў здацца Запароскаму войску, К. Паклонскі ж накіраваў гэты ліст цару Аляксею Міхайлавічу[15]. Займаўся забойствам маскоўскіх стральцоў і салдатаў, што «государевых стрельцов и солдатов в уезде и в городе на карауле по воротам бьют, и от их бою многие лежат при смерти»[16].
Вясной 1655 году вярнуўся на бок Януша Радзівіла пад ягонае камандаваньне [17]. Заклікаючы да сябе былых казакаў, якія раней былі пад ягоным кіраўніцтвам, Паклонскі адзначаў:
![]() |
С Москвой нам не век жить, знаете, какие она мерзости наделала. Мы в лучшей вольности прежде за ляхами были, чем теперь живут наши, собственные глаза мои видели, как бездельно поступала Москва с честными женами и девицами», «насмотрелся я над кутеинскими монахами как Москва почитает духовенство и вещи церковные; в церкви престолы сами обдирали и все украшения церковные и столицу отослали, а самих чернецов в неволю заслали, а что с отцом митрополитом и другими духовными делают. Жаль, вместо лучшего в худшую неволю попали. | ![]() |
—[18] |
.
Згодна з А. Латышонкам, К. Паклонскі зьяўляецца ўнікальнай постацьцю ў беларускай гісторыі, ягоная дзейнасьць можа разглядацца як першая праявай «нацыянальнай ідэі» на беларускіх землях у сярэднявеччы[19].
Remove ads
Глядзіце таксама
- Крывавы патоп
- Іван Залатарэнка
- Багдан Хмяльніцкі
- Аляксей Міхайлавіч
- Януш Радзівіл
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads