Канстытуцыя Баўгарыі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Канстыту́цыя Рэспу́блікі Баўга́рыі (па-баўгарску: Конституцията на Република България) — асноўны закон Рэспублікі Баўгарыі. Прынятая 12 ліпеня 1991 року Вялікім нацыянальным сходам VII скліканьня.
Канстытуцыя замацавала ў Баўгарыі парлямэнцкую рэспубліку, унітарную дзяржаву, у якой недапушчальныя аўтаномныя тэрытарыяльныя ўтварэньні. У дзяржаве абвешчаны палітычны плюралізм, падзел уладаў на заканадаўчую, выканаўчую і судовую. Выбарчая сыстэма забясьпечвае агульнае, роўнае і наўпроставае выбарчае права з тайным галасаваньнем. Канстытуцыяй вызначаныя формы ўласнасьці — прыватная і публічная (дзяржаўная і грамадзкая); асноўныя правы, свабоды, а таксама абавязкі грамадзянаў; дзяржаўныя герб, гімн, пячатка, сьцяг і сталіца Баўгарскай рэспублікі.
Remove ads
Мінуўшчына
Першай канстытуцыяй Баўгарыі была Тырнаўская канстытуцыя 1879 року. Пасьля ўсталяваньня сацыялістычнага ладу была прынятая так званая «Дымітраўская канстытуцыя», у 1971 року замененая на «Жыўкаўскую».
Пасьля развалу сацыялістычнага блёку дзеля працы над новай канстытуцыяй быў скліканы Вялікі нацыянальны сход Баўгарыі, які засядаў з 10 ліпеня 1990 да 2 кастрычніка 1991 року. Канстытуцыя была прынятая галасаваньнем 12 ліпеня 1991 року, празь дзень апублікаваная і набыла сілу.
У 2003—2023 роках унесеныя 7 зьмяненьняў, адно зь якіх прызнанае неканстытуцыйным, бо прынятае па-за паўнамоцтвамі Звычайнага нацыянальнага сходу.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads