Герб Баўгарыі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Герб Баўгарыі
Remove ads

Герб Баўга́рыі дзяржаўны сымбаль Рэспублікі Баўгарыя.

Хуткія факты Апісаньне, Зацьверджаны ...

Сьцяг уяўляе сабой цёмна-чырвоную тарчу, якая ўвенчана гістарычнай каронай Баўгарыі. На шчыце намаляваны стаялы на задніх лапах коронованый залаты леў. Шчыт трымаюць два залатыя каранаваныя львы. Пад шчытом разьмешчаныя галіны дуба й істужка з дэвізам «Съединението прави силата» («Адзінства дае сілу»).

Прынята лічыць, што тры львы азначаюць тры гістарычныя зямлі Баўгарыі: Мэзія, Тракія і Македонія.

Remove ads

Апісаньне

Цяперашні герб Баўгарыі прыняты народным зборам у 1997 годзе. Гэта зьлёгку зьмененая вэрсія гербу, які выкарыстоўваўся ў 1927—1946 гадах. Гэты герб, у сваю чаргу, засноўваўся на асабістым гербе баўгарскага цара Фэрдынанда I. Паводле канстытуцыі Баўгарыі, прынятай у 1991 годзе.

Герб рэспублікі Баўгарыя адлюстроўвае залатога льва на цёмна-чырвоным шчыце.

На працягу некалькіх гадоў паміж палітычнымі партыямі не цішэлі спрэчкі аб дакладным выглядзе гербу. Апошняе рашэньне было зацьверджана ў законе аб дзяржаўным гербе Рэспублікі Баўгарыя ад 4 жніўня 1998 году.

Герб Рэспублікі Баўгарыя.

§ 1. Герб Рэспублікі Баўгарыя — дзяржаўны сымбаль, які выказвае незалежнасьць і сувэрэнітэт баўгарскага народу і дзяржавы.

§ 2. 1) Герб Рэспублікі Баўгарыя — стаялы на задніх лапах залаты каранаваны леў на цёмна-чырвоным полі ў форме шчыта. Над шчытом знаходзіцца вялікая карона — карона цара Другога Баўгарскага Царства зь пяцьцю крыжамі і другім крыжом над каронай. Шчыт трымаюць два стаялыя на задніх лапах залатыя каранаваныя львы, якія глядзяць на шчыт. Яны стаяць на двух перакрыжаваных дубовых галінах з плёнам. Ніжэй шчыта на белай з трохкаляровымі бакамі стужцы напісана «Адзінства дае сілу».

§ 3. 1) Герб Рэспублікі Баўгарыя можа быць намаляваны на дзяржаўных пячатках паводле закону аб дзяржаўных пячатках.

2) Выява гербу Рэспублікі Баўгарыя ў іншых месцах, таксама як і выява элемэнтаў эмблемы на значках, памятных мэдалях і інш. можа быць дазволенае толькі актам Рады Міністраў.

Remove ads

Гісторыя

Thumb
Герб, надрукаваны ў Стэматаграфіі
Thumb
Герб Царства Баўгарыя
Thumb
Герб Народнай Рэспублікі Баўгарыя

Найстаражытная выява льва, як сымбаля Баўгарыі адносіцца да 1294 году, задакумэнтавана ў скрутку лорда Маршала. У яго першай часткі пад № 15 прадстаўлены «герб караля Баўгарыі». Найболей верагодна, што гэта цар Сьмілец або яго найблізкі папярэднік. На гэтым гербе намаляваны срэбны леў з залатой каронай на цёмным шчыце. У канцы XIV стагодзьдзя нейкі арабскі вандроўца бачыў у Тырнова малюнак трох чырвоных львоў, намаляваных на круглым залатым шчыце, які несла асабістая гвардыя цара Яна Шышмана. Гэты запіс цяпер захоўваецца ў Нацыянальнай Бібліятэцы Марока.

У 1396 годзе баўгарскія землі былі захопленыя Асманскай імпэрыяй, але баўгарская карона не была перададзеная Асманскай дынастыі. Баўгарскія геральдычныя сымбалі гэтага часу, якія захаваліся ў эўрапейскіх і балканскіх зборах гербаў, сымбалізуюць незалежнасьць дзяржавы. Паступова зьмяняліся і зьяўляліся новыя вэрсіі гербу, аднак леў заставаўся самым распаўсюджаным сымбалям Баўгарыі і яе кіраўнікоў. У 1595 годзе тры ідучых льва былі замененыя на аднаго чырвонага стаялага на задніх лапах льва на залатым каранованым шчыце. У пачатку XVIII стагодзьдзя геральд Павел Рытэр-Вітэзовіч зьмяніў колер гербу: леў стаў залаты, а шчыт — цёмна-чырвоны.

Гэты варыянт прыняў знакаміты мастак Хрыстафор Жэфаровіч у сваёй Стэматаграфіі, надрукаванай у 1741 годзе. Яго вэрсія моцна паўплывала на баўгарскую інтэлігенцыю і рэвалюцыянэраў падчас нацыянальнага абуджэньня Баўгарыі, калі леў разглядаўся і шырока выкарыстоўваўся як галоўны нацыянальны сымбаль. Пасьля атрыманьня Баўгарыяй незалежнасьці падчас Расейска-Турэцкай вайны (1877—1878) герб Жэфаровіча быў пакладзены ў аснову новага дзяржаўнага гербу. Ён апісаны ў Тырноўскай канстытуцыі 1879 году так:

§ 21. Дзяржаўны герб Баўгарыі — залаты каранаваны леў на цёмна-чырвоным полі. Над полем — княжая карона.

Выгляд і дэталі гербу не былі сапраўды ўсталяваныя адмысловым законам. Таму, некалькі дзесяцігодзьдзяў ён прымаў розныя формы: малая форма; малая форма без гербатрымальнікаў і дэвізу, але з плашчом; вялікая форма з плашчом і сьцягамі; сярэдняя форма з гербатрымальнікамі і дэвізам.

Гэтая заблытаная сытуацыя была вырашаная парлямэнтскай камісіяй, сабранай у 1923 годзе. Яна зацьвердзіла сярэднюю форму, якая выкарыстоўвалася як асабісты герб цара Фэрдынанда I і яго сына Барыса III, але без дынастычных сымбаляў.

У 1944 годзе надышоў новы час для баўгарскай геральдыкі камуністычная эра. Традыцыйны герб быў заменены эмблемай. Залаты леў быў захаваны, але зьмешчаны на неапраўданае гістарычна авальнае сіняе поле, акружанае пшанічнымі каласамі, перавязанымі стужкай з датай утварэньня рэспублікі; унізе шасьцярэнька, а ўверсе камуністычная зорка. Гэтая эмблема паходзіць ад герба СССР. Пасьля крушэньня аўтарытарнага кіраваньня ў 1989 годзе і некалькіх гадоў спрэчак, герб 1927—1946 гг. быў вернуты зь невялікімі зьменамі.

Remove ads

Глядзіце таксама

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads