Кантрабанда
таемнае перамяшчэньне празь дзяржаўную мяжу прадметаў і рэчываў, абмежаваных для перамяшчэньня паводле мытнага заканадаўства From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кантрабанда (ад італ. contra + bando — «супраць + указ») — таемнае перамяшчэньне празь дзяржаўную мяжу прадметаў і рэчываў, абмежаваных для перамяшчэньня паводле мытнага заканадаўства.
Звычайна тычыцца грузаперавозак каштоўнасьцяў кшталту валюты й тавараў. Караецца ў адпаведнасьці з крымінальным заканадаўствам[1].
Цыгарэты

У 2012 годзе траціна сусьветнага экспарту цыгарэтаў прыпала на кантрабанду. Прыбытковасьць кантрабанды адной скрыні (50 блёкаў) цыгарэтаў склала $1766, фургона — $78 500, кантэйнэра — $1,57 млн[2].
Беларусь
Паводле 228-га артыкула Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь 1999 году, кантрабанда вартасьцю звыш 2000 базавых велічыняў караецца спагнаньнем або абмежаваньнем волі на тэрмін да 5 гадоў. Пагатоў кантрабанда дурманлівых і радыяактыўных рэчываў, атруты, выбухоўкі, зброі і боепрыпасаў караецца пазбаўленьнем волі на тэрмін ад 3 да 7 гадоў з магчымай канфіскацыяй маёмасьці. За кантрабанду ў змове зь іншай асобай, або з гвалтам супраць мытніка, ці асабліва небясьпечных дурманлівых рэчываў прадугледжваецца зьняволеньне ад 5 да 10 гадоў з магчымай канфіскацыяй маёмасьці. Кантрабанда ў складзе арганізаванай групы караецца зьняволеньнем ад 7 да 12 гадоў з магчымай канфіскацыяй маёмасьці[3].
Артыкул 14.1 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністратыўных правапарушэньнях 2003 году прадугледжвае спагнаньне ад 30 да 50 базавых велічыняў (б. в.) з магчымай канфіскацыяй тавара і транспартнага сродку, на якім яго везьлі, за правоз тавараў (вартасьцю менш за 2000 б. в.) празь мяжу ў абыход мытні. Пагатоў зь індывідуальнага прадпрымальніка (ІП) ў такім выпадку спаганялі ад 100 да 150 базавых велічыняў, зь юрыдычнай асобы — ад 500 да 800 базавых велічыняў, таксама з магчымай канфіскацыяй тавару і транспарту. Правоз тавараў, якія падлягаць дэкляраваньню, праз мытню ў тайніку або з наданьнем выгляду іншага тавара прадугледжвае спагнаньне да 30 базавых велічыняў з магчымай канфіскацыяй тавара, тайніка і транспарту. Пагатоў з ІП спаганялі да 100 базавых велічыняў, зь юрыдычнай асобы — да 500 базавых велічыняў, таксама з магчымай канфіскацыяй тавара, тайніка і транспарту[4].
Remove ads
У культуры
Паэт Янка Сіпакоў напісаў баляду «Кантрабанда» пра беларускага першадрукара Францішка Скарыну[5].
Галерэя
- Кантрабанда 550 кг марыхуаны на грузавіку (Аргентына, 2017 г.)
- Кантрабанда 10 кг мэтамфэтаміну ў аўтамабільнай шыне (ЗША, 2014 г.)
Літаратура
- Канстанцін Нашчынец. Кантрабанда як сацыяльная зьява // Беларуская думка : часопіс. — Студзень 2018. — № 1. — С. 91-97. — ISSN 1990-763x.
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads