Канхалёгія

From Wikipedia, the free encyclopedia

Канхалёгія
Remove ads

Канхалёгія (ад стар.-грэц. κόγχη, стар.-грэц. κογχύλιον — «ракавіна» і стар.-грэц. λόγος — «вучэньне»; па-ангельску: conchology, па-нямецку: Conchologie) — разьдзел малякалёгіі, які вывучае ракавіны малюскаў. У шырокім сэнсе — гэта навуковае, паўнавуковае ці аматарскае вывучэньне ракавін мяккацелых жывёлаў тыпу малюскі.

Thumb
Ракавінка малюска
Галіна заалёгіі

Канхалёгія

Thumb

Галіны заалёгіі

Аалёгія · Акаралёгія
Антразаалёгія · Антрапалёгія
Апіялёгія · Арахналёгія
Арніталёгія · Артрападалёгія
Гельмінталёгія · Герпэталёгія
Іхтыялёгія · Канхалёгія
Карцыналёгія · Кеталёгія
Малякалёгія · Мірмекалёгія
Нэматалёгія · Нэўраэталёгія
Палеазаалёгія · Плянкталёгія
Протазаалёгія · Прыматалёгія
Тэрыялёгія · Хіраптэралёгія
Энтамалёгія · Эталёгія

Знакамітыя заолягі

Чарлз Дарвін · Ўільям Кірбі
Жорж Кюўе · Карл Лінэй
Конрад Лёрэнц · Томас Сэй
Альфрэд Расэл Ўолес
Жан Анры Фабр
болей…

Мінуўшчына
Remove ads

Трактоўка

Большасьць прафэсійных аўтараў трактуюць канхалёгію толькі як вывучэньне экзашкілета малюскаў. Аднак тэрмін «Канхалёгія» (conchology, канхіалёгія) выкарыстоўваецца некаторымі аматарамі, асабліва ў Эўропе, у яшчэ больш шырокім сэнсе, які азначае ўвесь абшар дзейнасьці малякалёгіі.

У яго больш вузкім сэнсе азначае вывучэньне толькі ракавін малюскаў, як марскіх, так і прэснаводных і сухапутных. Гэты кірунак падтрымліваецца са старажытных часоў калекцыянэрамі прыгожых ракавін і вядовы таксама як канхіяфія. Маляколягі ж дасьледуюць малюскаў як цэласны арганізм.

Remove ads

Ракавіны

Аб’ектамі ўвагі канхалёгіі зьяўляюцца ўсе ракавінныя малюскі, а значыць ня ўсе малюскі. Такія як кальмары, васьміногі і іншыя галаваногія малюскі (Cephalopoda) ня маюць зьнешняга шкілету (ракавін) (за выключэньнем Nautiloidea). З-за гэтага канхолягі маюць справу галоўным чынам з чатырма групамі малюскаў (Conchifera): Gastropoda (сьлімакі), двухстворчатыя малюскі (Bivalvia), хітоны (Polyplacophora) і лапатаногія (Scaphopoda).

Remove ads

Музэі

У ЗША:

  • Нацыянальны музэй натуральнай гісторыі, Вашынгтон — The Smithsonian Museum of Natural History, у гэтым музэі сабраная адна з найбольш буйнейшых ў сьвеце калекцыя ракавін малюскаў (вялікі ўнёсак належыць марскому біёлягу Dr. Ellen Stronge)
  • Амэрыканскі музэй натуральнай гісторыі, Нью-Ёрк
  • Bailey-Matthews Shell Museum, выспа Санібэл, Флорыда: адзіны ў сьвеце музэй, які цалкам прысьвечаны ракавінам малюскаў.

У Эўропе:

  • Музэй натуральнай гісторыі, Вена
  • Музэй натуральнай гісторыі, Парыж
  • Музэй натуральнай гісторыі, Бэрлін
  • Музэй натуральнай гісторыі, Лёндан
  • Музэй натуральнай гісторыі, Брусэль (тут знаходзіцца трэцяя па колькасьці калекцыя малюскаў у сьвеце)
  • Музэй натуральнай гісторыі, Лейдэн
  • Музэй натуральнай гісторыі, Швэцыя

Ракавіны на марках і манэтах

Ракавіны малюскаў можна пабачыць на больш чым 5000 розных марках ва ўсім сьвеце. Выявы ракавін таксама вядомыя і на грашовых знаках некаторых краін сьвету. Напрыклад, багамскі даляр (1974), кубінскае песа (1981), нэпальскія рупіі (1989), філіпінскае песа (1993), а таксама на манэтах Гаіці (Haitian gourde, 1973).

Вонкавыя спасылкі

Канхалёгіясховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads