Канюкі (гміна Заблудаў)
вёска ў Падляскім ваяводзтве Польшчы From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Каню́кі (па-польску: Kaniuki, па-падляску: Kaniúki[2]) — вёска ў Беластоцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Заблудаў.
Побач зь вёскай працякае рака Нараў.
Remove ads
Насельніцтва
Жыхары вёскі этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход сьвсьв. Казьмы й Дзяміяна ў Рыбалах).
Гісторыя
Канюкі ўпершыню згадваюцца ў 1576 г., калі пасьля валочнай памеры тутэйшыя мужыкі гаспадарылі на 17 валоках зямлі (з чаго 13 былі прадзанчаный для хлебаробаў, а 4 для рыбаловаў) і працавалі ў млыне. Канюкі прыналежалі тады да каралеўскага фальварку ў Сталовачы і былі кіраваныя паўлаўскім войтам. Праўдападобна месьцілася тут таксама парафіяльная царква. У 1784 г. пражывалі тут 347 чалавекі ў 50 хатах[3]. У 19 ст. у вёсцы дзейнічаў вятрак Аляксандра Тамашука, існавала школа з 25 вучнямі. У жніўні 1915 г. усе жыхары вёскі, апрача Лявона Навумюка, падаліся ў бежанства. Пасьля некалькіх гадоў блуканьня больш за палову жыхароў вярнуліся ў свае ваколіцы[4]. У міжваенны пэрыяд Паўлы прыналежалі да гміны Нараў Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 276 жыхароў (усе праваслаўныя беларусы)[5]. Паводле парафіяльных хронікаў у 1942 г. у Рыбалах пражывалі ўжо 417 чалавек. У выніку пасьляваенных выездаў беларусаў з Польшчы ў Савецкі Саюз Канюкі пакінулі 5 сем’яў[3]. Пад канец 90-х гадоў 20 ст. мясцовыя жыхары перабудавалі былую краму ў капліцу ў гонар сьв. Кірылы і Мятодага, якая была асьвяшчоная ў 1998 г.[6]
Remove ads
Ураджэнцы
- Уладзімер Навумюк (нар. 1935) — беларускі разьбяр[7]
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads