Капаткевіцкі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Петрыкаўскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Капатке́віцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Петрыкаўскага раёну Гомельскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — мястэчка Капаткевічы (з 1939 году да 11 лютага 1974 году — вёска Вялікае Сяло).
Гісторыя
20 жніўня 1924 году створаны Капаткевіцкі сельсавет у складзе Капаткевіцкага раёну Мазырскай акругі БССР. Пасьля скасаваньня акруговай сыстэмы 26 ліпеня 1930 году ў Капаткевіцкім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 году да 12 лютага 1935 году ў Петрыкаўскім раёне. З 21 чэрвеня 1935 году ў Капаткевіцкім раёне Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 году — Палескай вобласьці, з 8 студзеня 1954 году — Гомельскай вобласьці. Пасьля скасаваньня Капаткевіцкага раёну з 25 сьнежня 1962 году ў складзе Петрыкаўскага раёну[1]. 11 лютага 1974 году сельсавет скасаваны, населеныя пункты перададзеныя ў падпарадкаваньне Капаткевіцкаму пасялковаму савету[2]. 12 лістапада 2013 году Капаткевіцкі пасялковы савет рэарганізаваны ў Капаткевіцкі сельсавет[3][4].
Remove ads
Населеныя пункты
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads