Капаткевічы

мястэчка ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Капаткевічы
Remove ads

Капатке́вічы[2] — мястэчка ў Беларусі, на рацэ Пцічы. Цэнтар сельсавету Петрыкаўскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 2876 чалавек[1]. Знаходзяцца за 35 км на паўночны ўсход ад Петрыкава, за 18 км ад чыгуначнай станцыі Пціч (лінія Каленкавічы — Лунінец). Аўтамабільныя дарогі злучаюць мястэчка з Рудабелкай і Петрыкавым, а таксама магістральлю Гомель — Берасьце.

Хуткія факты

Капаткевічы — даўняе мястэчка гістарычнай Мазыршчыны на Палесьсі.

Remove ads

Гісторыя

Thumb
Крыж з царквы. Д. Струкаў, 1864—1867 гг.

Вялікае Княства Літоўскае

Выяўленыя археолягамі могільнікі (адпаведна — 17 і 15 насыпаў за 1 км на поўдзень і 2 км на захад ад мястэчка) сьведчаць пра засяленьне гэтай мясьцовасьці ў далёкай старажытнасьці. Упершыню Капаткевічы ўпамінаюцца ў сярэдзіне XVI стагодзьдзя як сяло ў Мазырскім павеце Менскага ваяводзтва. На мапе 1560 году паселішча значыцца як валодваньне вялікіх князёў.

У 1568 годзе, паводле мэтрыкі вялікага князя Жыгімонта Аўгуста, Капаткевічы перайшлі да Д. Руцкага. Пазьней мястэчкам валодалі Яленскія. Пад 1693 годам упамінаецца тутэйшая царква Покрыва Багародзіцы.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Капаткевічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе сталі цэнтрам воласьці Мазырскага павету. На 1795 год у мястэчку было 55 двароў (на 1816 год 31 двор у мястэчку Капаткевічы, 75 — у сяле Капаткевічы), у 1796 годзе пачаў дзеяць касьцёл.

Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня ў 1863 годзе расейскія ўлады канфіскавалі маёнтак Капаткевічы ў Яленскіх і ў 1868 годзе падаравалі яго царскаму генэралу Цылаву. У 1864 годзе з мэтаю маскалізацыі краю тут адкрылі народую вучэльню. На 1886 год у Капаткевічах было 8 двароў, дзеялі царква, касьцёл сьвятога Аўгустына і юдэйскі малітоўны дом, працавалі школа, млын і 3 крамы. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у мястэчку Капаткевічы было 285 двароў, у вёсцы — 97; існавалі царква, касьцёл, 2 юдэйскія малітоўныя дамы, расейская народная вучэльня, паштова-тэлеграфная кантора, аптэка, 13 крамаў, вятрак, карчма; побач знаходзіліся 2 вёскі: Малыя і Старыя Капаткевічы.

За часамі Першую сусьветную вайну зь лета да 2 сьнежня 1918 году Капаткевічы займалі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Капаткевічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР. У 1924—1931 і 1935—1962 гадох Капаткевічы былі цэнтрам раёну, у 1931—1935 і з 1962 году — у Петрыкаўскім раёне. У 1930-я гады тут працавалі шорная, кравецкая і шавецкая майстэрні. 27 верасьня 1938 году паселішча атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу. У Другую сусьветную вайну з 1 жніўня 1941 да 30 чэрвеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.

23 чэрвеня 2003 году ў Капаткевічах адбылася ўрачыстая кансэкрацыя касьцёла пад тытулам сьвятога Аўгустына[3].

Remove ads

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: 1858 год — 1062 чал.; 1883 год — 1,5 тыс. чал.[4]; 1897 год — 2081 чал. у мястэчку Капаткевічах, 644 чал. у сяле Капаткевічах
  • XX стагодзьдзе: 1972 год — 2,6 тыс. чал.; 1997 год — 4,4 тыс. чал.[5]; 1998 год — 3,6 тыс. чал.[6]
  • XXI стагодзьдзе: 2004 год — 3,9 тыс. чал.[7]; 2006 год — 3,8 тыс. чал.[8]; 2007 год — 3,7 тыс. чал.; 2008 год — 3,6 тыс. чал.; 2009 год — 3415 чал.[9] (перапіс); 2016 год — 2960 чал.[10]; 2017 год — 2880 чал.[11]; 2018 год — 2876 чал.[1]

Рэлігія

У Капаткевічах дзеюць царква Покрыва Багародзіцы (па 1990 годзе) і касьцёл сьвятога Аўгустына (з 1998 году).

Адукацыя

У Капаткевічах працуюць сярэдняя і музычная школа, 2 дашкольныя ўстановы.

Мэдыцына

Мэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляе лякарня.

Культура

Дзеюць кінатэатар, клюб, 2 бібліятэкі.

Remove ads

Эканоміка

Прадпрыемствы харчовай прамысловасьці. Дрэваапрацоўка.

Турыстычная інфармацыя

Славутасьці

  • Могілкі юдэйскія

Страчаная спадчына

  • Касьцёл Сьвятога Аўгустына (XVIII ст.)
  • Царква Покрыва Багародзіцы (XVII ст.)
  • Сынагога (XIX ст.)

Асобы

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads