Капыльскі замак
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Капыльскі замак — помнік гісторыі і абарончай архітэктуры ў Капылі. Знаходзіўся на марэнным узгорку, які ўзвышаецца над абалонай ракі Мажы на 10—13 м, на месцы гарадзішча раньняга жалезнага веку. Існаваў у XIV—XVIII стагодзьдзях.
Помнік абарончай архітэктуры | |
Капыльскі замак | |
![]() Замкавая гара, 1920-я гг. | |
Краіна | Беларусь |
Места | Капыль |
Дата заснаваньня | XIV ст. |
Remove ads
Гісторыя
Драўляны замак у Капылі збудавалі ў XIV ст. на дзядзінцы старажытнага гораду. У пачатку XVI ст. Капыль лічыўся адным з «найважнейшых княскіх замкаў зь местам». У замку, відаць, знаходзілася рэзыдэнцыя валадароў Капылю — княскіх родаў Алелькавічаў і Радзівілаў, якія пражывалі ў ім эпізадычна. Бесьперапынна ў замку жыў толькі іх намесьнік.
У 1996—1999 гадох на тэрыторыі замка праводзіліся археалягічныя раскопкі, у час якіх вывучылі плошчу каля 500 квадратных мэтраў.
Remove ads
Архітэктура
Займаў практычна роўную пляцоўку эліпсападобнай формы памерам 45 м на 100 м. Схілы ўзгорка стромкія. Захаваліся рэшткі земляных умацаваньняў — валы вышынёй да 3 м, насыпаныя зь пяску і гліны. Ад драўляных умацаваньняў захаваліся абгарэлыя рэшткі ў насыпе вала. Замак ахоўваўся ровам шырынёй 20 м і глыбінёй каля 3 м. У час небясьпекі роў запаўняўся вадой з ракі з дапамогай плаціны. Забудова замка была драўлянай.
Ня меў бастыённых фартыфікацыяў. Рэшткі апошніх засталіся ў вакольным месьце (Падзамчы), дзе месцамі захаваўся вал вышынёй 2,5 м і шырынёй у падножжы 14 м[1].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads