Мажа

рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Мажа
Remove ads

Ма́жа — рака ў Беларусі, правы прыток ракі Морачы (басэйн Дняпра). Цячэ ў Капыльскім раёне Менскай вобласьці. Даўжыня 40 км. Плошча вадазбору 319 км². Выдатак вады ў вусьці 1,4 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,3%.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Выток ...

На рацэ стаіць гістарычнае мястэчка Цімкавічы.

Пачынаецца за 3 км на ўсход ад места Капылю, цячэ празь яго (на рацэ ў межах места сажалкі плошчай 22 га і 11 га) у межах Капыльскай грады і Клецкай раўнінай. Вусьце каля паўночнай ускраіны вёскі Семежава.

Даліна скрынкападобная, месцамі трапэцападобная, шырынёй 0,3—0,5 км. Абалона пераважна двухбаковая (шырыня 0,25—0,4 км), месцамі забалочаная. Шырыня рэчышча 2—5 м. На рацэ Цімкавіцкае вадасховішча[1].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads