Карачаўскі раён

From Wikipedia, the free encyclopedia

Карачаўскі раён
Remove ads

Карачаўскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на ўсходзе Бранскай вобласьці Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — места Карачаў.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...
Remove ads

Геаграфія

Плошча раёну — 1350 км². Асноўная рака — Сьнежаць.

Гісторыя

5 ліпеня 1944 году ўказам Прэзыдыюму Вярхоўнага савету СССР была ўтвораная Бранская вобласьць, у склад якой, нароўні зь іншымі, быў улучаны і Карачаўскі раён. У 1963 годзе раён скасавалі, а ў 1965 годзе аднавілі.

Дэмаграфія

Насельніцтва раёну складае 36,9 тыс. чалавек, у тым ліку ў мескіх умовах жывуць каля 20 тыс. Усяго налічваецца 151 населены пункт.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

Па муніцыпальнай рэформе (2005) у раёне налічваецца 1 мескае і 7 сельскіх паселішчаў:

Мескія паселішчы:

  1. Карачаўскае мескае паселішча

Сельскія паселішчы:

  1. Бошынскае сельскае паселішча
  2. Вельямінаўскае сельскае паселішча
  3. Верхапольскае сельскае паселішча
  4. Дронаўскае сельскае паселішча
  5. Мылінскае сельскае паселішча
  6. Пясочанскае сельскае паселішча
  7. Рэвенскае сельскае паселішча

Транспарт

Праз раён праходзіць чыгунка Бранск — Арол, а таксама аўтадарога А141 Арол — Смаленск — Рудня.

Славутасьці

  • У сяле Беражок знаходзіцца Ўваскрасенская царква (XVII—XVIII стст.) колішняй Ціханавай пустэльні, скасаванай у 1764 годзе (у 2004 годзе манастыр адноўлены).
  • За 7 км на паўночны ўсход ад Карачава знаходзіца сяло Одрына, дзе захаваліся асобныя пабудовы старадаўняга Одрына-Мікалаеўскага мужчынскага манастыра. У наш час тут знаходзіцца жаночы манастыр; узводзяцца новыя пабудовы.
  • Храм Казанскай Божай Маці ў сяле Юрасава, збудаваны ў 1773 годзе (дзейнічае).
Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Карачаўскі раёнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads