Рудня (горад)

места ў Смаленскай вобласьці Расеі From Wikipedia, the free encyclopedia

Рудня (горад)
Remove ads

Ру́дня — места ў Расеі, на рацэ Малой Бярэзіне. Адміністрацыйны цэнтар Руднянскага раёну Смаленскай вобласьці. Насельніцтва на 2017 год — 9484 чалавекі. Знаходзіцца за 68 км на паўночны захад ад Смаленску, каля граніцы зь Беларусьсю; чыгуначная станцыя на лініі Смаленск — Віцебск. Аўтамабільныя дарогі на Парэчча і Красны.

Хуткія факты

Рудня — даўняе мястэчка гістарычнай Віцебшчыны, на этнічнай тэрыторыі беларусаў.

Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Першы пісьмовы ўспамін пра Рудню (сяло Родня Смаленскага княства) датуецца 1363 годам. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў паселішча ўвайшло ў склад Віцебскага павету Віцебскага ваяводзтва.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Thumb
Чыгуначная станцыя, 1880-я гг.

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Рудня апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Бабінавіцкім, з 1857 году Аршанскім павеце[1] Віцебскай губэрні. У гэты час мястэчка знаходзілася ў супольным валоданьні Агінскіх і Гутакоўскіх, тут было 60 хрысьціянскіх і 62 юдэйскія двары, дзеялі 3 царквы (усе ў юрысдыкцыі Сьвятога Пасаду), праводзіліся 2 кірмашы[2].

У 1856 годзе праз Рудню прайшла шаша Віцебск — Смаленск, а ў 1868 годзе — чыгунка Рыга — Арол. Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) у 1866 годзе расейскія ўлады зачынілі тутэйшы касьцёл[3]. На 1880 год мястэчка знаходзілася ў валоданьні Шабекаў, тут быў 1 мураваны і 242 драўляныя будынкі, драўляная і мураваная цэрквы, 3 юдэйскія малітоўныя дамы. На 1910 год — 6 мураваных і 523 драўляныя будынкі.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Рудня абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Руднянскую воласьць (разам зь Любавіцкай і Мікулінскай) не вярнулі БССР. У 1926 годзе паселішча атрымала статус места, з 1929 году — цэнтар раёну. 25 лютага 1932 году пачаў працаваць ільнозавод. У Другую сусьветную вайну з 14 ліпеня 1941 да 29 верасьня 1943 году Рудня знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.

Remove ads

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: 1880 год — 1216 чал. (572 муж. і 644 жан.), у тым ліку 296 праваслаўных, 1 каталік, 1 эвангеліст і 918 юдэяў[3]
  • XX стагодзьдзе: 1910 год — 2627 чал.; 1931 год — 2,9 тыс. чал.; 1959 год — 8152 чал.; 1970 год — 10 438 чал.; 1979 год — 11 019 чал.; 1989 год — 11 032 чал.; 1993 год — 11,0 тыс. чал.[4]; 1998 год — 10,8 тыс. чал.; 2000 год — 10,7 тыс. чал.
  • XXI стагодзьдзе: ; 2001 год — 10,6 тыс. чал.; 2002 год — 9853 чал.; 2005 год — 9,8 тыс. чал.; 2009 год — 9420 чал.; 2010 год — 9,3 тыс. чал.; 2011 год — 10 тыс. чал.; 2012 год — 9954 чал.; 2013 год — 9867 чал.; 2014 год — 9803 чал.; 2015 год — 9652 чал.; 2016 год — 9537 чал.; 2017 год — 9484 чал.

Адукацыя

У Рудні працуюць 2 сярэднія школы, дашкольныя ўстановы.

Мэдыцына

Мэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляе меская лякарня.

Культура

Дзеюць бібліятэкі, клюбы.

Remove ads

Забудова

Вуліцы і пляцы

Афіцыйная назваГістарычная назваБылыя назвы
Каапэратыўная вуліцаЛюбавіцкая вуліца
Калхозная вуліцаМікулінская вуліца
Руднянская вуліца
Кірэева вуліцаАрлоўска-Рыская вуліцаСацыялістычная вуліца
Льнаводчая вуліцаМяшчанская вуліца
Пушкінская вуліцаЦыганская вуліца[5]

Да нашага часу не захавалася траса вуліцы Панскай[6]. Гістарычны Рынак ня мае афіцыйнай назвы.

Эканоміка

Ільнозавод, прадпрыемствы харчовай прамысловасьці.

Турыстычная інфармацыя

Інфраструктура

У месьце дзее Руднянскі гістарычны музэй.

Страчаная спадчына

Асобы

  • Аляксандар Мазалёў (1910—1970) — беларускі маляр, графік, пэдагог

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads