Карл Густаў Руўс

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Карл Густаў Руўс (па-швэдзку: Carl Gustaf Roos; 25 жніўня 1655, хутчэй за ўсё, у маёнтку Ерпас пад Лідчэпінгам[1]2 траўня 1722, Обу) — швэдзкі генэрал-маёр, барон. Да 1705 насіў прозьвішча Руўс аў Ельмсэтэр (па-швэдзку: Roos af Hjelmsäter).

Хуткія факты Месца нараджэньня, Месца сьмерці ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 25 жніўня 1655 у сям’і карнэта Густава Эрыксана Руўса і Крыстыны Сьвінгувуд.

Ваенную кар’еру пачаў добраахвотнікам у імпэратарскай арміі (палку генэрала дэ Граноса) ў 1674. У тым жа годзе становіцца там фэнрыхам (прапаршчыкам). Там, падчас франка-галяндзкай вайны, удзельнічаў у бітве пад Трырам (1675) і ў аблозе Філіпсбургу (1676), у якой быў паранены. Па вяртаньні ў 1677 у Швэцыю ўдзельнічаў у вайне з Даніяй.

У 1696 Руўс ужо даслужыўся да лейтэнант-палкоўніка (падпалкоўніка). Спачатку ён быў накіраваны ў Рыгу, а пасьля гэтага — на абарону граніцы з Нарвэгіяй.

З пачаткам Вялікай Паўночнай вайны быў накіраваны ў Эстляндыю. Там ён ўдзельнічаў у бітве пад Нарвай, у якой вызначыўся і атрымаў за гэта чын палкоўніка. У 1701 удзельнічаў у пераправе празь Дзьвіну і быў прызначаны камандзірам Нэрке-Вэрмляндзкага палку.

Руўс удзельнічаў і ў шэрагу іншых бітваў Вялікай Паўночнай вайны: пад Клішавам (1702), пад Фраўштатам (1706), пад Маляцічамі (1708) і пад Палтавай (1709). У 1705 атрымаў тытул барона, а за перамогу пад Фраўштатам — чын генэрал-маёра.

У Палтаваўскай бітве Руўс быў на чале адной з чаторых швэдзкіх пяхотных калёнаў, якая панесла сур’ёзныя страты пры спробе захапіць расейскія рэдуты. Адступіўшы і заняўшы абарону ў адным з шанцаў фартэцыі, Руўс і рэшты яго палку былі вымушаныя здацца расейцам у палон.

У Маскве Руўс удзельнічаў у зьневажальнам для швэдаў шэсьці палонных па вуліцах гораду: ім не давалі ня есьці, ня піць, шматтысячны натоўп народу стаяў з двух бакоў на шляху шэсьця, пляваўся ў палонных і выкрыкваў розныя абразы[2]. Пасьля гэтай падзеі Руўс быў накіраваны ў Казань, дзе й прабыў да сканчэньня вайны.

Пасьля Ніштацкага міру быў вызвалены, але па дарозе дамоў памёр у траўні 1722 у Обу.

Remove ads

Сям’я

Быў двойчы жанаты: 1. На Крыстыне Марыі Спарэ. Сын: Аксэль Эрык Руўс (1684—1765); 2. На баранэсе Магдалене Крыстыне ван дэр Ноот (з 1700).

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads