Карл Шпіцвэг
Нямецкі мастак From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Карл Шпіцвэг (па-нямецку: Carl Spitzweg; 5 лютага 1808, Унтэрпфафэнгофэн, Баварыя — 23 верасьня 1885, Мюнхэн, Нямецкая імпэрыя) — нямецкі мастак рамантызму, пераважна побытавага жанру. Лічыцца адным з галоўных мастакоў пэрыяду бідэрмаеру.
Remove ads
Жыцьцяпіс




Карл Шпіцвэг нарадзіўся ў Унтэрпфафэнгофэн (цяпер у складзе Гермэрынгу), быў другім з трох сыноў у сям’і Францыскі і Сымана Шпіцвэга[1]. Бацька, заможны гандляр, вучыў Карла на фармацэўта. Карл працягнуў навучаньне ў Мюнхэнскім унівэрсытэце, аднак пакуль вылечваўся пасьля хваробы, заняўся маляваньнем. Навучыўся маляваць ён сам, пачаўшы проста капіяваць творы флямандзкіх мастакоў. Спачатку публікаваўся ў сатырычных часопісах. Атрымаўшы ў 1833 року спадчыну, вырашыў прысьвяціць сябе маляваньню напоўніцу.
Пазьней Шпіцвэг наведаў мастацкія галерэі Прагі, Вэнэцыі, Парыжу, Лёндану і Бэльгіі, дзе вывучаў творы знакамітых мастакоў ды іхнюю тэхніку. Ягоныя пазьнейшыя карціны — найчасьцей за ўсё на сатырычную побытавую тэматыку. Мноства ягоных твораў адлюстроўваюць характэрных эксцэнтрычных асобаў, напрыклад «Кніжны чарвяк» (1850) і «Гіпахондрык» (к. 1865).
Карл Шпіцвэг пахаваны на Старых Паўночных могілках Мюнхэну.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads